Маладыя батутысты Віцебска прывезлі медалі з горада на Няве

Юные батутисты Витебска привезли медали из города на Неве

Навучэнцы Віцебскай СДЮШАР № 1 прынялі ўдзел у традыцыйных Усерасійскіх спаборніцтвах па скачках на батуце, прысвечаных прарыву блакаднага кальца Ленінграда, якія праходзілі 25-26 студзеня 2014 г. у Санкт-Пецярбургу. У гэтых спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены з Расіі (гарадоў С. Пецярбурга, Масквы, Тальяці, Іванава, Растова-на-Доне), Латвіі (г. Рыгі), Беларусі (г. Віцебска).

Самыя юныя і лепшыя спартсмены ў сваім узросце прадставілі Віцебскую СДЮШАР № 1: Шэдько Паліна, Аксаментава Мілена, Ерашова Кацярына, Сталярова Аляксандра, Станкевіч Себасцьян, Арлоў Мацвей, Буйлоў Андрэй і Глазкі Антон. Для нашых батутыстаў і іх трэнераў гэты старт цікавы і важны тым, што ён дае магчымасць убачыць, як развіваецца від спорту за межамі нашай рэспублікі, апрабаваць свае новыя адвольныя практыкаванні, набыць спаборніцкі досвед.

Перанавальную перамогу ў індывідуальных скачках сярод юнакоў 2002-2003 г.н. заваяваў Станкевіч Себасцьян (трэнер Уласава Вольга Анатолеўна), на трэцюю прыступку п'едэстала падняўся Арлоў Мацвей. (Трэнер Лебедзева Наталля Рыгораўна).

У самай малодшай узроставай групе сярод хлопчыкаў 2004-2005 г.н. пераможцам стаў Буйлоў Андрэй (трэнер Бабурына Святлана Юр'еўна).

Не менш паспяховымі сталі і нашы дзяўчынкі. У індывідуальных скачках на батуце першыя і другія месцы разыгралі паміж сабой Віцебскія спартсменкі: Шэдько Паліна святкавала перамогу ў ўзроставай групе 2002-2003 г.н., другой стала Ерашова Кацярына (трэнеры Уласава В.А. і Бабурына С.Ю.).

У ўзроставай групе 2004-2005 г.н. пераможцай стала Сталярова Аляксандра, другое месца заняла Аксаментава Мілена (трэнер Уласава В.А.)

У сінхронных скачках сярод юнакоў перамогу святкавала пара Арлоў Мацвей-Станкевіч Себасцьян, срэбнымі прызёрамі сталі Глазкі Антон - Буйлоў Андрэй.

Жаночая сінхронная пара ў складзе Шэдько Паліны і Ерашовай Кацярыны сталі пераможцамі гэтых спаборніцтваў, а пара Аксаментава Мілена - Сталярова Аляксандра заняла трэцяе месца.

Усе Віцебскія батутысты прывезлі медалі з горада на Няве.

Віншуем выхаванцаў СДЮШАР № 1 г. Віцебска і іх трэнераў. Жадаем новых паспяховых стартаў!

СДЮШАР № 1