Маладыя турысты з Расіі, Літвы і Латвіі пройдуць па запаведных сцежках Браслаўскага раёна
3 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Юныя турысты з Расіі, Літвы і Латвіі пройдуць па запаведных сцежках Браслаўскага краю. Міжнародны дзіцячы турыстычны лагер "Дзеці азёрнага краю" пачне працу 9 чэрвеня ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела спорту і турызму Браслаўскага райвыканкама Анатоль Невярковіч.
Каля 70 хлопчыкаў і дзяўчынак, якія прадстаўляюць школы Браслаўскага, Мядзельскага, а таксама Пскоўскага, Даўгаўпілскага, Ігналінскага раёнаў, будуць разбіты на інтэрнацыянальныя групы і адправяцца ў двухдзённы паход па чатырох маршрутах. Падарожжа прадумана такім чынам, каб дзеці змаглі пазнаёміцца з прыроднымі, культурнымі і гістарычнымі славутасцямі краю. За дзень ім трэба будзе прайсці каля 20-25 км. Ночлег будзе праходзіць у палатках, а сняданак, абед і вячэру турысты, як і належыць, будуць гатаваць сабе на вогнішчы. Усё рыштунак і сухі паёк ім прадаставіць раённы аддзел спорту і турызму. Па выніках паходу дзецям трэба будзе выпусціць турыстычную газету. Лагер завершыць сваю працу 12 чэрвеня.
Як адзначыў Анатоль Невярковіч, галоўная задача лагера - спрыяць наладжванню нефармальных кантактаў паміж жыхарамі прыгранічных раёнаў, пашырыць кругагляд дзяцей, прывіць ім навыкі здаровага ладу жыцця.-0-