Маладыя віцебскія батутысты сталі прызёрамі Чэмпіянату свету

Юные витебские батутисты стали призерами Чемпионата мира

Трыумфальнае выступленне беларускіх батутыстаў на чэмпіянаце свету, які адбыўся ў ЗША, працягнулі іх юныя калегі. У Дэйтан-Біч прайшло Першынство свету па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы сярод спартсменаў розных узроставых катэгорый. Беларускімі юніёрамі заваяваны тры залатыя медалі, срэбра і тры бронзавыя ўзнагароды.

Пераможцамі Першынства сталі віцябляне Паліна Манкевіч у ўзроставай катэгорыі 13-14 гадоў, сінхронныя дуэты ў хлопчыкаў Матвей Арлоў / Себасцьян Станкевіч (11-12 гадоў) і Мікіта Фомчанка/Антон Шайко (13-14 гадоў).

Срэбны медаль заваяваў Арцём Якімаў (15-16 гадоў).

Бронзавыя ўзнагароды ў Ангеліны Хотян (13-14 гадоў) у індывідуальнай праграме і ў сінхронных скачках у пары з Палінай Манкевіч.

 

Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта А.М.Косінец накіраваў віншавальную тэлеграму пераможцам Першынства:

Пераможцам у сінхронных скачках Арлову М.Ф., Станкевічу С.С., Фомчанку М.В., Шайко А.С. у індывідуальных скачках на батуце і бронзаваму прызёру ў сінхронных скачках Манкевіч П.В., бронзаваму прызёру ў індывідуальных скачках Смірнову А.С.,

асабістым трэнерам спартсменаў Уласавай В.А., Пашкоўскай С.М., Лебедзевай Н.Г.

Паважаныя Матвей, Себасцьян, Мікіта, Антон, Паліна, Арцём,

Вольга Анатольеўна, Святлана Міхайлаўна, Наталля Рыгораўна!

Шчыра віншую Вас з паспяховым выступленнем на першынстве свету па скачках на батуце 13-16 лістапада 2014 года ў г.Дэйтона-Біч (Злучаныя Штаты Амерыкі) у індывідуальных і сінхронных скачках!

Ваша яркае выступленне з'яўляецца сведчаннем высокага патэнцыялу перспектыўнага спартыўнага рэзерву ў дасягненні высокіх вынікаў на міжнародных стартах.

Перакананы, Ваш прыклад стане арыенцірам для спартсменаў Прыдзвінскага краю і Беларусі.

Жадаю і надалей захоўваць лідарства на міжнароднай арэне, здароўя, дабрабыту, поспеху і новых спартыўных перамог!

З павагай,

А.М.Касінец,

старшыня

Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта