Маладыя хакеісты Беларусі і Расіі ўступілі ў барацьбу за лядовы кубак на турніры ў Віцебску

2 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Міжнародны дзіцячы турнір па хакеі "Ледзяны кубак "Віцебск-2009" стартаваў сёння ў абласным цэнтры з удзелам 5 каманд Беларусі і Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе хакейнага клуба "Віцебск". Другі год запар віцебскі турнір збірае ў абласным цэнтры каманды будучых зорак хакея 1999 года нараджэння. Сёлета ў госці да гаспадароў пляцоўкі - ХК "Віцебск" - прыехалі каманды "Юнацтва" (Мінск), ДЮСШ Белгарада і дзве маскоўскія дружыны "Сузор'е" і "Сіняя птушка". Каманды будуць выяўляць наймацнейшых па кругавой сістэме: у гульнях адна з адной вызначыцца квартэт фіналістаў турніру. Фінальны матч пройдзе 4 лістапада. Пераможцы і прызёры адвязуць дадому ганаровыя кубкі, медалі, лепшыя хакеісты будуць адзначаны персанальнымі прызамі ў некалькіх намінацыях. Для ўсіх удзельнікаў арганізатары падрыхтавалі памятныя прызы і падарункі. Правядзенне "Ледзянага кубка "Віцебск-2008" ужо становіцца традыцыйнай падзеяй віцебскага спартыўнага жыцця, а колькасць яго ўдзельнікаў плануецца пашырыць. Арганізатарамі "Ледзянага кубка "Віцебск-2009" выступаюць Віцебскі палац спорту і ДЮСШ хакейнага клуба "Віцебск".-0-