Маладыя хакеісты Віцебскай вобласці разыграюць права выступаць у фінале "Залатой шайбы"
10 сакавіка, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Чатыры каманды ў малодшай узроставай групе (1997-1999 гадоў нараджэння) разыграюць 10-11 сакавіка галоўны прыз абласнога фінальнага турніру па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама.
Барацьбу за кубак і права прадстаўляць вобласць на рэспубліканскім фінале папулярных спартыўных спаборніцтваў будуць весці "Адзінства" (Першамайскі раён, Віцебск), "Дзвіна" (Верхнядзвінскі раён), "Прамень" (Гарадок) і "Надзея" (Наваполацк). Квартет фіналістаў абласнога этапу турніру вызначыўся па выніках школьных, раённых і гарадскіх адборачных турніраў.
Каманды вызначаць наймацнейшы калектыў у вочным супрацьстаянні, згуляўшы матчы па кругавой сістэме. Па традыцыі арганізатары заснавалі персанальныя прызы лепшым хакеістам па гульнявых амплуа, а таксама лепшаму бамбардзіру абласнога турніру.
Рэспубліканскія фінальныя гульні "Залатой шайбы" сярод каманд малодшай узроставай групы пройдуць 15-19 сакавіка ў Салігорску (Мінская вобласць).
Арганізатарамі абласных спаборніцтваў выступаюць упраўленне фізічнай культуры, спорту і турызму, упраўленне адукацыі і аддзел па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама, абласны камітэт ГА "БРСМ".-0-