Маладыя мастакі размалявалі вальеры Віцебскага заапарка

Юные художники разукрасили вольеры Витебского зоопарка
Напярэдадні Дня горада дзеці з віцебскай школы мастацтваў №3 «Маладзік» зрабілі заапарку прыемны падарунак: размалявалі яркімі фарбамі вальер, дзе ўтрымліваюцца павлін і куры.

Напярэдадні Дня горада дзеці з віцебскай школы мастацтваў №3 «Маладзік» зрабілі заапарку прыемны падарунак: размалявалі яркімі фарбамі вальер, дзе ўтрымліваюцца павлін і куры.

Тэматычны эскіз, распрацаваны педагогамі Аленай Таранавай і Ігарам Дуравым, выдатна ўпісаўся ў інтэр'ер, і цяпер старанні дзяцей трэба будзе ацаніць наведвальнікам заапарка і непасрэдна самім птушкам, якія падчас правядзення ў памяшканні работ гулялі па тэрыторыі. Але і там птушкі не засталіся без увагі, таму што вучні прынеслі з сабой пачастунак для ўсіх насельнікаў: збожжа, садавіну, гародніну, хлеб. Пакуль гадаванцы лакаміліся, у дзяцей з'явілася магчымасць разгледзець іх на больш блізкай адлегласці і зрабіць замалёўкі ў свае альбомы.

Работы вучняў будуць прадстаўлены на выставе, а лепшыя аўтары атрымаюць граматы. Як адзначыла дырэктар «Маладзіка» Вольга Сіўцова, ідэю аказаць заапарку пасільную дапамогу і адначасова пабыць побач з жывёламі дзеці ахвотна падтрымалі і чакалі акцыю з нецярпеннем.

Таццяна Серабракова, "Віцебскія весці"