Маладыя журналісты Медыалабараторыі Віцебскай вобласці сустрэліся са старшынёй дэпутацкага корпуса Віцебшчыны Дзмітрыем Дземідавым

Юные журналисты Медиалаборатории Витебской области встретились с главой депутатского корпуса Витебщины Дмитрием Демидовым
Як маладым людзям стаць дэпутатамі, набыць лідарскія якасці, правільна выбраць будучую прафесію? Гэтым рабяты цікавіліся ў старшыні абласнога Савета дэпутатаў, старшыні абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Дзмітрыя Дземідава.


– У Беларусі для кожнага чалавека створаны роўныя ўмовы для рэалізацыі яго патэнцыялу. У кожнага маладога чалавека ёсць таленты. Наколькі гэтыя таленты дадуць станоўчыя вынікі, залежыць ад працавітасці, мэтанакіраванасці, дзелавых якасцей саміх жа рабят, – падкрэсліў Дзмітрый Уладзіміравіч. – У Віцебскай вобласці пачынае актыўна развівацца Маладзёжны парламент дзяцей і навучэнскай моладзі, які мае дарадчы статус пры мясцовых Саветах дэпутатаў. Важна захоўваць пераемнасць пакаленняў, бо моладзі хутка давядзецца актыўна ўключацца ў стваральную дзейнасць, займаць у тым ліку кіруючыя пасады, вырашаць пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва нашага рэгіёну.

Юныя журналісты прапанавалі інфармацыйную падтрымку асвятленню працы дэпутатаў, у тым ліку Маладзёжнага парламента, і вылучылі ініцыятыву ўвайсці ў склад маладзёжнай прэс-службы.

На пытанне ад школьнікаў, хто ці што ў большай меры паўплывалі на станаўленне Дзмітрыя Дземідава як асобы, лідара і прафесіянала, старшыня дэпутацкага корпуса Віцебшчыны назваў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнку, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Іванаўну Качанаву, старшыню аблвыканкама Аляксандра Міхайлавіча Суббоціна, архіепіскапа Полацкага і Глыбокскага Феадосія, а таксама чытанне кніг.

Дзмітрый Дземідаў параіў рабятам, каб ісці на дзяржаўную працу, важна, па-першае, атрымаць глыбокія веды і вопыт, прафесію, актыўна ўдзельнічаць у грамадскай дзейнасці, а па-другое, шчыра верыць і прыкладаць усе намаганні і старанні ў справе, якую выконваеш.

У гэты дзень медыялабаранты таксама сустрэліся з начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марынай Новіцкай, якая парэкамендавала маладым журналістам уважліва аналізаваць паступаючую інфармацыю, правяраць яе і даносіць праўдзівую навіну да аднагодкаў і, вядома ж, вучыцца прафесіі журналіста ў вопытных настаўнікаў, калег.

Запамінальным акордам мерапрыемства стала экскурсія па будынку аблвыканкама, дзе рабяты даведаліся пра кіраўнікоў аблвыканкама, ветэранаў працы, першых сакратароў Віцебскага абкама КПБ, выдатных асоб Віцебшчыны і гістарычныя вехі нашага рэгіёна.

"Віцебскія весці"