Юры Антонаў быў першым працадаўцам Уладзіміра Мулявіна ў Беларусі

9 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло – БЕЛТА/. Юрый Антонаў быў першым працадаўцам Уладзіміра Мулявіна ў Беларусі. Пра гэта сёння на "зорным часе" (так называюцца традыцыйныя прэс-канферэнцыі знакамітасцей на фестывалі "Славянскі базар у Віцебску") распавёў народны артыст Расіі Юрый Антонаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Першае знаёмства музыкантаў адбылося ў 1966 годзе. Мулявін толькі прыехаў у Беларусь са Свярдлоўска і шукаў працу ў Белдзяржфілармоніі. У гэты час там сваім інструментальным ансамблем кіраваў Юрый Антонаў, якога папрасілі паглядзець таленавітага музыканта. І Юрый Антонаў, ацаніўшы па вартасці дарунак Мулявіна, узяў яго гітарыстам у свой калектыў. Кажучы пра сваю маладосць, Юрый Антонаў з ностальгіяй успамінаў Мінск, Маладзечна – гарады, дзе пачынаўся яго творчы шлях. -0-