Юры Антонаў у Віцебску нявесты не знайшоў, і яго сэрца па-ранейшаму свабоднае
9 ліпеня, Віцебск /Алена Прус - БелаПАН/. Народны артыст Расіі Юрый Антонаў пад ціскам журналістаў сёння на прэс-канферэнцыі прызнаўся, што яго сэрца свабоднае, перадае карэспандэнт БелаПАН.
Юрый Антонаў ужо не супраць парушыць дадзеную сабе зарок не жаніцца ў чацвёрты раз. "Я перавумоўны", - сказаў папулярны спявак. І вочы жаночай паловы аўдыторыі загарэліся надзеяй і цікаўнасцю.
Артыст нават спрабаваў знайсці патэнцыйную нявесту ў Віцебску. Для гэтага ён, па яго словах, накіраваўся ў мясцовы універмаг. Але да такой сур'ёзнай місіі падрыхтаваўся недастаткова, таму абмежаваўся набыццём "пары прыемных рэчаў". Праўда, якіх менавіта, спявак не ўдакладніў.-0-