Юрый Дзеркач абраны старшынёй Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў
Кандыдатуру Юрыя Дзеркача на Пленуме прафсаюзаў вобласці падтрымалі аднагалосна.

– У сваёй працоўнай дзейнасці Юрый Мікалаевіч адрозніваецца адказнасцю, сумленнасцю і неабыякавасцю, – адзначыў Анатоль Ліневіч.
Памочнік Прэзідэнта падкрэсліў, што прафсаюзы даволі актыўна працуюць над удасканаленнем заканадаўства па тых пытаннях, якія хвалююць людзей. Таму, што тычыцца прафсаюзнай работы, неабходна ўзмацніць актыўнасць у працоўных калектывах, папрацаваць над стварэннем пярвінных прафсаюзных арганізацый.

– Важна зрабіць усё магчымае для людзей, павысіць якасць і ўзровень жыцця працоўных, – сказаў Юрый Дзеркач. – Нягледзячы на тое, што трэба шмат працы, мы прыкладзем усе намаганні, каб захаваць сацыяльныя гарантыі і тое, чаго мы дасягнулі.
Юрый Дзеркач – доктар медыцынскіх навук, прафесар, нарадзіўся ў 1962 годзе ў вёсцы Магілёўцы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Віцебскі дзяржаўны медінстытут, у 2005-м – факультэт педагогікі і псіхалогіі ВДМУ, у 2012-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З'яўляецца членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З 2020 года працуе ўрачом-педыятрам педыятрычнага аддзялення для дзяцей да года Віцебскага абласнога дзіцячага клінічнага цэнтра.





