Да інтэрнэт-рэгістратуры далучылася яшчэ некалькі паліклінік Віцебска
Да сістэмы інтэрнэт-рэгістратуры далучыліся паліклінікі №3 і №7, а таксама жаночая кансультацыя радзільні №2 Віцебска. Замовіць талон да медыкаў гэтых устаноў, не выходзячы з дома, стала даступным для пацыентаў з красавіка бягучага года.
На сайце можна азнаёміцца з графікам працы ўрачоў, запісацца да іх на прыём у зручны час або ж адмяніць талон. Напрыклад, у паліклініцы №3 такім шляхам прапануюць трапіць да ўчастковага тэрапеўта, інфекцыяніста, хірурга, эндакрынолага, афтальмолага і іншых вузкіх спецыялістаў.
Раней да сэрвісу talon.by паспяхова падключыліся Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка і абласны дзіцячы клінічны цэнтр, якія штомесяц выдаюць каля 2 500 інтэрнэт-талонаў. Таксама дадзеная паслуга даступная і для пацыентаў некаторых раённых цэнтральных бальніц. Праект дазваляе скараціць чэргі ў паліклініках перад акенцам рэгістратара, а сістэму аховы здароўя зрабіць больш даступнай і зручнай для пацыента.
Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці"