Да юбілею айчыннага кіно ў Віцебску стартуе рэтраспектыўны кінапаказ
Айчыннае кіно 17 снежня адзначае 90-годдзе. Віцебскія кінаманы не застануцца ўбаку ад юбілейнай падзеі. Як паведаміла дырэктар кінатэатра «Мір» Таццяна Екамасава, рэтраспектыўны паказ стужак кінастудыі «Беларусьфільм» пачнецца ўжо ў гэтым месяцы. Да прыкладу, «Белыя Росы. Вяртанне» стартуе 16 кастрычніка. Аматары кіно змогуць пазнаёміцца або перагледзець зноў стужкі «Анастасія Слуцкая», «Шчыт Айчыны», «Дняпроўскі рубеж», «Навагоднія прыгоды ў ліпені», «Руды ў Залюстроўі», «Сляды апосталаў», «Украсці Бельмондо», «Кіндэр-Вілейскае прывід» і іншыя. Дарэчы, кошт квіткоў на іх парадуе наведвальнікаў. Магчыма, адбудуцца і сустрэчы з акцёрамі.
А 4 снежня ў «Міры» пачнецца тыдзень франкафоннага кіно. Фільмы «Давай распавядай», «Разам — гэта занадта», «Анжэла і Тоні», «Пераслед», «Вяселле ў Бесарабіі» прадастаўлены французскай амбасадай.
Абяцае здзівіць чарговымі шэдэўрамі Фёдар Бандарчук. Але гэта адбудзецца некалькі пазней — да 23 лютага. А цяпер у віцебскага гледача карыстаюцца папулярнасцю фэнтэзі «Беглы ў лабірынце» і меладрама «Чараўніцтва месяцавага святла» (ЗША). Выклікаюць цікавасць фільмы жахаў «Праклён Анабель», «Дракула» (ЗША), расійскія камедыі «Горка-2» і «Выпускны».
Надзея Фондарэнка, "Віцебскія весці"