Да Міжнароднага дня інвалідаў Віцебскі аблвыканкам запусціў версію свайго сайта для слабавідушчых
Да Міжнароднага дня інвалідаў, які штогод
адзначаецца 3 снежня, Віцебскі аблвыканкам запусціў версію свайго сайта для
слабавідушчых. Спецыяльная спасылка размешчана ўверсе на галоўнай старонцы
інтэрнэт-партала.
У Віцебскай вобласці, як і ў краіне ў цэлым, нямала людзей з дрэнным зрокам, частка з якіх пакутуе на каляровую слепату. Новая чорна-белая версія дазволіць слабавідушчым атрымліваць інфармацыю нараўне з іншымі наведвальнікамі.
Тэкставая інфармацыя будзе лепш зчытвацца пры дапамозе павелічэння шрыфта. Маецца магчымасць і каляровай падкладкі тэксту.
Версія для слабавідушчых — гэта другі варыянт сайта з ідэнтычнай інфармацыяй.