Да апрацоўкі мазкоў на каранавірус падключыліся дзве лабараторыі Віцебска – абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і абласнога кожвенцэнтра

З 29 сакавіка да апрацоўкі пробаў на каранавірус падключыліся дзве лабараторыі Віцебска – абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і абласнога скура-вэндыспансера. Яны праводзяць дыягностыку на аснове ПЦР-даследавання. Пра гэта сёння на пасяджэнні абласнога штаба па барацьбе з COVID-19 паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны ўрач вобласці Уладзімір Сінкевіч.

Ён падкрэсліў такую асаблівасць каранавіруснай інфекцыі як здольнасць вылучаць узбуджальніка ва знешняе асяроддзе чалавекам, які яшчэ не мае клінічных праяў хваробы. Як і тое, што адмоўны вынік тэсту не гарантуе таго, што праз некаторы час пацыент можа стаць заразным для іншых.

У сувязі з гэтым спецыяліст завастрыў увагу ўсіх наймальнікаў на неабходнасці строга сачыць за станам здароўя работнікаў. Эпідрасследаванні некаторых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй сведчаць, што людзі часам нават з субфебрыльнай тэмпературай цела прыступалі да працы на сваіх месцах у арганізацыях вытворчай і невытворчай сфер. Уладзімір Сінкевіч падкрэсліў выключную важнасць самакантролю здароўя кожным чалавекам у складзенай эпідсітуацыі. Разрыву механізму перадачы інфекцыі спрыяе шэраг мер: мінімальныя кантакты людзей, захаванне сацыяльнай дыстанцыі, рэгулярнае мыццё рук з мылам, апрацоўка іх антысептыкамі, інтэрвальнае правядзенне ўборкі памяшканняў і іх праветрыванне.
 

"Віцьбічы".