Да асаблівага дзіцяці асаблівы падыход шукаюць педагогі і медыкі Віцебшчыны
Адчуць сябе раўнапраўнай і раўнацэннай часткай грамадства, рэалізаваць свае планы і мары – такія магчымасці раскрывае перад дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця інтэграванае навучанне. Аб яго арганізацыі, вывучэнні напрацаванага вопыту ў гэтай сферы і вырашэнні праблем ішла размова на нядаўнім рэспубліканскім навукова-практычным семінары, які прайшоў у Віцебску.
Ощутить себя равноправной и равноценной частью общества, реализовать свои планы и мечты – такие возможности раскрывает перед детьми с особенностями психофизического развития интегрированное обучение. О его организации, изучении наработанного опыта в этой сфере и решении проблем шла речь на недавнем республиканском научно-практическом семинаре, прошедшем в Витебске.
У першы дзень семінара яго ўдзельнікі працавалі ў СШ №46. У фае была арганізавана выстава метадычных матэрыялаў «Сістэма спецыяльнай адукацыі Віцебскай вобласці». Асаблівую цікавасць выклікалі электронныя дапаможнікі настаўніка-дэфектолага К. Фёдаравай з Наўкінскага дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці і электронна-развіваючы практыкум «Свет казкі» педагогаў Т. Ласкавай і І. Груздзінай з Капцянскай СШ Віцебскага раёна.
Адкрываючы семінар, начальнік аддзела спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кандыдат педагагічных навук Антаніна Змушко адзначыла, што для рэалізацыі ідэі інтэграванага навучання трэба стварыць у школе ўмовы, якія забяспечаць кожнаму вучню адпаведны яго патэнцыяльным магчымасцям узровень адукацыі. Таму задача спецыялістаў, якія займаюцца інтэграваным навучаннем – забяспечыць безбар'ернае, развіваючае, асобасна арыентаванае адукацыйнае асяроддзе для ўсіх навучэнцаў.
На Віцебшчыне навучанню такіх дзяцей надаецца належная ўвага. І аб стварэнні для іх бяспечнага і псіхалагічна камфортнага асяроддзя нястомна клапоцяцца. Напрыклад, у СШ №46 навучаюцца дзеці з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, у дзіцячым садзе №96 – з парушэннямі зроку. На базе спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху створаны рэсурсны цэнтр для гэтай катэгорыі.
Для дзяцей, якія па медыцынскіх паказаннях часова або пастаянна не могуць пасеваць школу, існуе надомнае навучанне – такім спосабам у вобласці атрымліваюць адукацыю 178 навучэнцаў і 24 дзіцяці дашкольнага ўзросту.
Па словах начальніка аддзела агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Васіля Гарбаля, у 267 установах агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуе 754 класы інтэграванага навучання і выхавання, у якіх навучаюцца 1129 навучэнцаў, у тым ліку на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі – 385. І праца па адкрыцці такіх класаў працягваецца, бо навучанне ў іх вельмі выніковае і значна эканоміць дзяржаўныя затраты. У бягучым навучальным годзе ў вобласці іх адкрыта 76 (у мінулым – 57).
Мабыць, адна з галоўных мэт працы з «асаблівымі» дзецьмі – іх далейшая сацыялізацыя, адаптацыя да «дарослага», самастойнага жыцця. Сістэма працы па прафесійнай арыентацыі, працоўнай і прафесійнай падрыхтоўцы, працаўладкаванні выпускнікоў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якая склалася на Віцебшчыне, дазваляе ім атрымаць прафесію, даступную па стане здароўя і запатрабаваную на рынку працы.
У мінулым навучальным годзе ўстановамі адукацыі выпушчана 195 навучэнцаў з АПФР, з іх 123 паступілі ў прафесійна-тэхнічныя вучэльні, 7 – у сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, 1 навучаецца на курсах у цэнтры занятасці, двое працягнулі навучанне ў 10-х класах, 27 працаўладкаваны. На базе 10 прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў вобласці функцыянуе 11 спецыяльных груп для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю. Усім выпускнікам прадастаўляецца першае працоўнае месца.
Дзеці з АПФР ахоплены спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйнай дапамогай на 98,8 працэнта (у сельскай мясцовасці – на 95,1%).
У вобласці ствараюцца апорныя ўстановы адукацыі для арганізацыі інтэграванага навучання і выхавання. Такімі сёння з'яўляюцца 41 агульнаадукацыйная школа і 34 дашкольныя ўстановы.
Лейтматывам выступленняў удзельнікаў семінара была неабходнасць далейшага ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое кампенсуе кожнаму дзіцяці адставанне ў развіцці, што маецца ў яго. Бо ўключэнне дзяцей з АПФР у актыўную сумесную дзейнасц

Сумеснае навучанне са здаровымі аднагодкамі прадугледжвае як спецыяльную адаптацыю «асаблівага» дзіцяці, так і змяненне стаўлення да яго ў сацыяльным асяроддзі.
Алена Большакова, «НС»