Да будаўніцтва прамыслова-лагістычнага комплексу ў Болбасава плануюць прыступіць да канца 2016 года
Да канца года плануецца прыступіць да будаўнічых работ на пляцоўцы, адведзенай пад стварэнне мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў пасёлку Болбасава (Аршанскі раён). Праект рэалізуецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта №334 ад 21 ліпеня 2015 года і прадугледжвае арганізацыю буйнога партала, прызначанага для размяшчэння вытворчасцей па перапрацоўцы сыравіны, апрацоўцы і захоўванні грузаў, а таксама каардынацыі і ўзаемадзеяння розных відаў транспарту.
Як паведаміў першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац, сёння ідзе актыўная падрыхтоўка тэрыторыі да прыходу будаўнікоў. Плошчы ачышчаюцца ад драўняна-хмызняковай расліннасці, выконваюцца іншыя работы, неабходныя для пачатку будаўніцтва. Паралельна вядзецца праектаванне аб'екта.
Сяргей Антонаў, «Віцебскія весці».