Да ведама плацельшчыкам падатку на прафесійны даход!
Пры здзяйсненні разлікаў плацельшчык ПНД абавязаны з выкарыстаннем прыкладання "Падатак на прафесійны даход" сфарміраваць чэк, забяспечыць яго перадачу пакупніку (заказчыку) і перадаць звесткі аб суме разлікаў у падатковы орган для ажыццяўлення падатковага кантролю (п. 8 Палажэння аб парадку выкарыстання прыкладання "Падатак на прафесійны даход", зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.07.2022 N 433 (далей – Палажэнне).
Чэк, сфарміраваны праз прыкладанне, з'яўляецца дакументам, які пацвярджае прыём плацельшчыкам сродкаў плацяжу пры продажы тавараў (работ, паслуг) (у тым ліку пры прыёме папярэдняй аплаты, авансу, задатку).
Чэк павінен быць сфарміраваны плацельшчыкам у прыкладанні ў момант атрымання грашовых сродкаў па кожным факце разліку. Выключэннем з'яўляюцца разлікі праз банкаўскія плацежныя карткі, QR-коды і (або) мабільныя прыкладанні, безнаяўнымі грашовымі сродкамі або электроннымі грашыма, пры якіх дапускаецца фарміраванне плацельшчыкам чэка па кожным факце разліку не пазней 7-га чысла месяца, наступнага за месяцам, у якім пакупнікамі (заказчыкамі) праведзены разлікі (п. 9 Палажэння).
Пры ўстанаўленні падатковымі органамі факта нефарміравання чэка, фізічная асоба можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасціпа частцы 13.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, а з атрыманага даходу будзе разлічаны падатак па стаўцы 20% замест 10%.
Плацельшчык абавязаны сфарміраваны чэк перадаць пакупніку(заказчыку) у электроннай форме (СМС-паведамленне, паведамленне на адрас электроннай пошты або іншае) або на папяровым носьбіце, за выключэннем адмовы пакупніка(заказчыка) у яго атрыманні (п. 10, 11 Палажэння).
Пры фарміраванні чэкаў плацельшчык абавязаны адлюстроўваць у іх поўную і дакладную інфармацыю, устаноўленую пунктам 12 Палажэння.
Да прыкладу, пры аказанні паслуг, у тым ліку кансультацыйнага характару, у найменні чэка неабходна ўказваць канкрэтную паслугу і (або) тэму (прадмет) кансультацыі.
Інспекцыя МПС па Віцебскай вобласці