Да ведама плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў і работнікаў арганізацый

Да ведама плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў
і работнікаў арганізацый

Віцебскае абласное ўпраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва інфармуе, што па стане на 01.01.2020 пратэрмінаваную запазычанасць па плацяжах у бюджэт фонду мелі 309 працадаўцаў вобласці на агульную суму 13 553 058,86 рублёў.

Нявыплата узносаў парушае права грамадзян на пенсійнае забеспячэнне. У адпаведнасці з артыкулам 51 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 г. N 1596-XII «Аб пенсійным забеспячэнні» у стаж працы для прызначэння пенсіі канкрэтнаму работніку не ўключаюцца перыяды, за якія узносы не выплачаны.


Спіс плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў Віцебскай вобласці, якія маюць пратэрмінаваную запазычанасць (звыш 100,00 рублёў) па плацяжах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 01.01.2020 г.