12 з 25 раёнаў Віцебскай вобласці наблізіліся да ўзроўню заробку ў 500 долараў
22 ліпеня, Докшыцкі раён /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Да ўзроўню зарплаты ў $500 наблізіліся 12 з 25 раёнаў Віцебскай вобласці. Аб гэтым сёння на выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама паведаміў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Лешчынскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У студзені-маі бягучага года намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Віцебскай вобласці ў параўнанні са студзенем-маем 2009 года ўзрасла на 12,9%.
У бюджэтнай сферы сярэднямесячная зарплата ўзрасла на 10,3%, на прадпрыемствах камунальнай уласнасці - на 15,1%.
Міжрэгіянальная дыферэнцыяцыя ў аплаце працы знізілася з 2,07 раза ў студзені-маі 2009 года да 1,92 раза ў студзені-маі 2010 года. Разам з тым заданне па росце заработнай платы вобласцю выканана на 97,3%. З 25 раёнаў і гарадоў на запланаваныя тэмпы росту выйшлі толькі 5. У сельскай гаспадарцы з 295 арганізацый не выканалі рэспубліканскае заданне 66,4%.
Сярэднямесячную заработную плату менш за $200 у эквіваленце маюць 135 арганізацый, з іх 110 - арганізацыі камунальнай уласнасці. Найбольшая колькасць арганізацый з нізкім узроўнем зарплаты назіраецца ў бюджэтнай сферы - 32,6%, галінах сельскай вытворчасці - 29,6%, прамысловасці - 19,3%, бытавога абслугоўвання - 10,3%.
На думку Міхаіла Лешчынскага, для забеспячэння безумоўнага выхаду на ўзровень зарплаты на ўзровень у $500, прадпрыемствам і арганізацыям неабходна забяспечыць выкананне сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, у тым ліку тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці павінен складаць не менш за 120%.