Да Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі далучаны два сельгаспрадпрыемствы
КУСГП «Задубровье» і ДП «Эксперыментальная база імя Шмырава» Віцебскага раёна далучаны да ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка».
Як растлумачыў начальнік упраўлення рэфармавання і дзяржмаёмасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Аляксандр Кірэеў, такое рашэнне было прынята з мэтай павелічэння плошчаў сельгасугоддзяў прадпрыемства, якія будуць выкарыстоўвацца для вырошчвання збожжа на корм птушцы. Карысць рэарганізацыі ў перспектыве будзе ўзаемнай: сельскагаспадарчыя прадпрыемствы змогуць дзякуючы падтрымцы бройлернай птушкафабрыкі павысіць свой эканамічны патэнцыял (як гэта раней адбылося з далучаным СПК «Тарасенкі»), а адкрытаму акцыянернаму таварыству гэта дазволіць знізіць залежнасць ад пакупной сыравіны.
Наталля Камлёва, «Віцебскія весці».