Кабарэ-гурт «СЯРЭБРАНАЯ ШЛЮБНАЯ» і гурт «PLUM BUM» у Віцебску!

Кабаре-бэнд «СЕРЕБРЯНАЯ СВАДЬБА» и группа «PLUM BUM» в Витебске!

Кабарэ-бэнд «СЕРЕБРЯНАЯ СВАДЬБА» і гурт «PLUM BUM» – два беларускія калектывы, якія пачалі сваю творчасць у Віцебску, але па розных прычынах працягнулі яе ў іншых гарадах. За апошнія 5 гадоў менавіта гэтыя два гурты сталі візітнай карткай тэатралізаванага напрамку ў беларускай музыцы. Сваю творчасць яны прадстаўлялі на сцэнах Еўропы і СНД, дзе іх прымалі з вялікім задавальненнем. І цяпер кабарэ-бэнд «СЕРЕБРЯНАЯ СВАДЬБА» і гурт «PLUM BUM» вяртаюцца ў родны горад, каб прэзентаваць свае новыя праграмы 16 сакавіка на сцэне канцэртнай залы «ВІЦЕБСК».

Кабарэ-бэнд «СЕРЕБРЯНАЯ СВАДЬБА» – гарэзны музычна-тэатральны калектыў, які з'явіўся на свет у 2005 годзе. Гэта шалёная кампанія з гітары, кантрабаса, трубы, трамбона, скрыпкі, канцэрціны і барабанаў, якая на вачах у публікі рыхтуе незвычайны кактэйль з французскага шансону, дыксіленду, кантры, рускай народнай музыкі і лацінаамерыканскіх рытмаў у манеры кабарэ-аркестра.
У скарбонцы музычных эксперыментаў кабарэ-бэнда – музыка для навінак кінематографа і нечаканых тэатральных пастановак. Сёлета бэнд выпусціў новы альбом «LATERNA MAGICA», прадаставіўшы ўнікальную магчымасць пагружэння ў знаёмую, але забытую атмасферу дыяфільмаў. 14 песень, якія ўвайшлі ў альбом, як 14 страканатых і розных карцінак з «чароўнага ліхтара». Шматлікія песні з новага альбома добра вядомыя прыхільнікам «СЕРЕБРЯНАЯ СВАДЬБА», аднак у віцебскай праграме яны атрымаюць калі не новае жыццё, то другое дыханне.

22 лютага 2013 года кабарэ-бэнд «СЕРЕБРЯНАЯ СВАДЬБА» на музычнай прэміі «ULTRA-MUSIC AWARDS 2012» перамог у намінацыях «Альбом года» і «Песня года».
«PLUM BUM» – гэта шмат тытуню, віна, бессэнсоўных хістанняў па начным горадзе, танцаў, музыкі і любові. Гэта рок-н-рол з вокнаў прыдарожных кафэ, скажоны і недарэчны рок-н-рол. Гэта дзіўны кактэйль, ад якога з раніцы не баліць галава, і хочацца працягваць піць яго далей. Гэта барахолка, склад знойдзеных рэчаў, ламбард, танная антыкварная крама, тытунёвы кіёск або старая забегалаўка на ўскраіне мегаполіса.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

22 лютага 2013 года на ўзнагароджанні музычнай прэміі «ULTRA-MUSIC AWARDS 2012» гурт «PLUM BUM» атрымаў спецыяльныя прызы – ратацыю на «Радыё АНТ» і жывы канцэрт у эфіры, а таксама спецыяльны прыз кампаніі «АРТ-КАНТОРА».

Сустракаемся 16 сакавіка а 18.00 у круглай зале КЗ «ВІЦЕБСК». Квіткі можна набыць у касе канцэртнай залы «ВІЦЕБСК», у касе на плошчы Свабоды (каля Летняга амфітэатра) або ў гандлёвым цэнтры «БЕЛАРУСЬ» (пав. 265, «ШЧАСЛІВЫЯ РЭЧЫ»). Інфалінія: +37529 894 05 17