Якасна і ў тэрмін
На Віцебшчыне завяршаецца пасяўная кампанія. Асноўныя работы выкананы ў аптымальныя тэрміны – як і планавалася, да пачатку другой майскай дэкады. Нягледзячы на позні выхад у поле, аграрыям Прыдзвіння ўдалося ў рэкордна кароткія тэрміны правесці сяўбу ранніх яравых і фактычна разам з іншымі абласцямі завяршыць сяўбу, пры гэтым выканаўшы самы вялікі па плошчы аб'ём работ.

Як паведамілі «НС» у камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, за апошнія гады цяперашняя пасяўная стала самай хуткацечнай кампаніяй. З-за позняй вясны вытрымаць аптымальныя тэрміны сяўбы, прадухіліўшы страты, удалося дзякуючы максімальнай мабілізацыі рэсурсаў, тэхнічнай аснашчанасці і высокай арганізацыі вытворчага працэсу. Паводле даных на 13 мая пасеяна каля 220 тыс. га ранніх яравых збожжавых, што складае каля 105% да плана (для параўнання – на Гомельшчыне засеяна 145 тыс. га). Цяпер акцэнт робіцца на якасным правядзенні доглядных работ, завяршэнні сяўбы лёну (на 15 мая пасеяна 15,3 тыс. га, або 76,6% да плана), кукурузы (24,6%), бульбы (31,4%) і агародніны, а таксама на падрыхтоўцы да карманарыхтоўцы, якую прадугледжваецца пачаць у канцы мая.
«НС»