Якасны склад лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»

Качественный состав лауреатов почетного звания «Человек года Витебщины»

Дасягненні Віцебскай вобласці сёння – вынік працы многіх пакаленняў. Такое меркаванне выказаў на ўрачыстым сходзе ў гонар 75-годдзя з дня ўтварэння вобласці старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец на ўшанаванні лаўрэатаў самага прэстыжнага конкурсу Прыдзвіння «Чалавек года Віцебшчыны».

Ганаровае званне з'яўляецца формай заахвочвання за вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё адпаведнай тэрыторыі, за паспяховыя і самаадданыя дзеянні па выратаванні людзей, забеспячэнні законнасці і правапарадку, высокія дасягненні ў галіне навукі, адукацыі, культуры, фізічнай культуры і спорту, актыўную грамадзянскую пазіцыю і грамадскую дзейнасць, а таксама за іншыя дасягненні, якія прынеслі вядомасць Віцебскай вобласці і атрымалі прызнанне грамадства.

Званне «Чалавек года Віцебшчыны» прысуджаецца ў 20 намінацыях. У 2012 годзе сярод 100 узнагароджаных 46 чалавек займаюць кіруючыя пасады, 34 чалавекі – спецыялісты і служачыя, і 20 чалавек адносяцца да катэгорыі рабочыя.

У гендарных адносінах са 100 лаўрэатаў 43 чалавекі – жанчыны.