Якасць медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці абмеркавалі на прэзідыуме абласнога Савета дэпутатаў

Качество медицинского обслуживания населения Витебской области обсудили на президиуме областного Совета депутатов
Вынікі выканання распараджэння Прэзідэнта аб павышэнні эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя, прынятыя меры па ўдасканаленні арганізацыі аказання медыцынскай дапамогі насельніцтву вобласці, у тым ліку пражываючаму ў сельскай мясцовасці, разгледзелі на пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў.

– Кантроль за выкананнем распараджэння Прэзідэнтам быў ускладзены на розныя ведамствы, а таксама і на дэпутацкі корпус краіны ўсіх узроўняў, – сказаў, адкрываючы пасяджэнне, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў. – Мы павінны быць зацікаўлены ў тым, каб сістэма аховы здароўя ва ўсіх рэгіёнах працавала стабільна і эфектыўна. Бо гаворка ідзе пра здароўе нашага насельніцтва. Кіраўнік дзяржавы дакладна абазначыў, што якаснае медыцынскае абслугоўванне павінны атрымліваць у тым ліку і жыхары глыбінкі. Іх здароўе, іх жыццё – найважнейшая каштоўнасць для дзяржавы. 

На працягу 2023 года органамі пракуратуры, дзяржаўнага кантролю, міжведамаснай рабочай групай, створанай па распараджэнні Прэзідэнта Беларусі, былі праведзены праверкі, у ходзе якіх выяўлены шэраг недахопаў у сферы аховы здароўя, у тым ліку па пытаннях кадравага забеспячэння, выканання санітарных нормаў і правілаў, медыцынскага абслугоўвання сельскага насельніцтва.

Члены прэзідыума заслухалі даклады начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіла Вішнявецкага, суправаджальныя даклады галоўнага ўрача абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзіміра Сінкевіча, дырэктара Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Алены Арловай і галоўнага ўрача Браслаўскай ЦРБ Аляксандра Макарэвіча.

Пры разглядзе пытання была дадзена ацэнка дастатковасці прымаемых мер, іх эфектыўнасці і прааналізаваны дасягнуты вынік.

– Сітуацыя ў дадзенай сферы дзякуючы сумеснай працы сістэмы аховы здароўя і мясцовай улады змянілася да лепшага, – рэзюмаваў Дзмітрый Дзямідаў. – Яна кантраляваная і кіраваная. Але кропак для далейшага прыкладання намаганняў яшчэ нямала. Неабходна не толькі захаваць дасягнуты вынік, але і рухацца наперад.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"