Кадравы дзень у старшыні: Навука лічыць грошы

Кадровый день у председателя: Наука считать деньги

Лічбы – рэч упарцівая. Яны характарызуюць дзейнасць прадпрыемства, а значыць, і яго кіраўніка. Калі эканамічныя паказчыкі сведчаць пра спад вытворчасці, значыць, менеджмент адсутнічае. І наадварот, тэмп росту валавой прадукцыі, рэнтабельнасць, выручка ад рэалізацыі плюсуюць, заработная плата выплачваецца рэгулярна, абстаноўка стабільная – кіраўнік на сваім месцы. Гэта выразна прасочваецца на кадравым дні ў аблвыканкаме.

Падыход да дырэктараў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў адзін для ўсіх: асноўныя патрабаванні прад'яўляюцца да вынікаў працы на малочна-таварнай ферме, таварнасці малака, выхаду цялят, шчыльнасці кароў на 100 гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, ураджайнасці на палях.

Дэталёвую размову па ўсіх пазіцыях адбылі старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў з прызначанымі на пасаду дырэктарамі ААТ «Баліны» Верхнядзвінскага раёна Уладзімірам Фесіным і дырэктарам КУВП «Шумілінскі райаграсэрвіс» Юрыем Савіцкім.

Кожная карова павінна штогод даваць гаспадарцы цяля. Гэта як у хатняй гаспадарцы. Імкненне да 100% выхаду цялят – задача рэальная і канкрэтная. Таксама і з атрыманнем малака гатунку «экстра».

- Пісьменны кіраўнік заўсёды знойдзе рэзервы, за кошт якіх аб'ёмы вытворчасці вырастуць у два разы, - кажа Мікалай Мікалаевіч. - Пабываўшы ў адной з гаспадарак Віцебскага раёна, у гэтым пераканаўся, калі за справу ўзяліся згуртавана спецыялісты і кіраўнікі, вытворчасць малака вырасла за месяц у тры разы.

Дырэктар КУПСХП «Леанішына» Жанна Тарлецкая кіруе гаспадаркай два гады. У 2015-м ураджайнасць збожжавых на прадпрыемстве рэкордная – 46 ц/га, па бульбе таксама выдатны вынік – 300 ц/га.

- А рэнтабельнасць чаму нізкая – 4,7%? – пытаецца Мікалай Шарснёў і даручае дырэктару разабрацца з разлікамі. - Рэнтабельнасць павінна быць значна больш, звярніце ўвагу на суадносіны заработнай платы ў гаспадарцы і выручкі ад рэалізацыі прадукцыі.

Дырэктар ААТ «Усход-Чырыно» Дубровенскага раёна Мікалай Курпатаў паскардзіўся: шэсць гадоў таму далучылі гаспадарцы запушчаныя землі, даводзіцца прыводзіць іх у парадак, нават не верылася, што атрымаецца. Старшыню аблвыканкама такі тэрмін не задавольвае: зямлю трэба прыводзіць у парадак за год, а не за шэсць гадоў… Гаспадарка мае нізкай шчыльнасць жывёлы, але кармоў нарыхтавалі усяго 28 цэнтнераў кармавых адзінак на галаву, а чаму не 50? Сёння кормы – залатое дно для аграрыяў. Лішкі можна добра прадаць. Атрымліваецца ўпушчаная выгада.

Філіялам «Браслаўрыба» ААТ «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат» са студзеня бягучага года кіруе Георгій Цецяроў. Часова, пакуль не акрэдытавана лабараторыя філіяла, ветэрынарны нагляд забараніў пастаўкі рыбнай прадукцыі на расійскі рынак. Раней экспарт складаў 52%. Выйсце – у пошуку рынкаў збыту ў іншых краінах СНД – Казахстане, Таджыкістане, Туркменістане.

- Вашаму прадпрыемству не варта рабіць стаўку на расійскі рынак, - кажа Мікалай Шарснёў. – Рыбныя кансервы можна прадаваць у любой краіне. Ды і на ўнутраным рынку канкурэнцыі як такой няма. Выходзьце на біржавыя таргі. Павялічыце экспарт, загрузіце прадпрыемства на 100% - знізіце сабекошт прадукцыі.

Падтрымаў старшыня аблвыканкама і дырэктара Дубровенскага льнозавода Анатоля Босенкава, які ўзначальвае прадпрыемства з 1978 года. Сёння льноводства на сусветным рынку актыўна развіваецца. Тон задае кітайская льнатранспартная перапрацоўка, Кітай змяніў попыт на лён, дыктуе цэнавую палітыку. Дырэктару даручана максімальна павялічыць выручку і прыбытак.

Стала традыцыяй на сумоўе да старшыні аблвыканкама запрашаць прадстаўнікоў эканамічных службаў райвыканкамаў. Пазіцыя Мікалая Шарснёва нязменная: эканамісты павінны рыхтавацца самі і рыхтаваць кіраўнікоў прадпрыемстваў да сумоўя, каб цалкам валодаць сітуацыяй і ўмець складаць прагнозы.

Працаваць на апярэджанне – патрабаванне для кіраўнікоў новага часу.

Святлана Дзядзінкіна,
галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення
ідэалагічнай работы, культуры
і па справах моладзі аблвыканкама.