Кадравы дзень у старшыні аблвыканкама. Плюс рэальная праграма дзеянняў

Кадровый день у председателя облисполкома. Плюс реальная программа действий

Упершыню на сумову да старшыні аблвыканкама разам з дырэктарамі прадпрыемстваў і арганізацый, якіх назначаюць на пасаду або з якімі падаўжаюць працоўны кантракт, былі запрошаны і кіраўнікі эканамічных службаў упраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкамаў.

Мікалай Мікалаевіч Шарснёў звярнуў іх увагу на тое, што часта на кадравым дні кіраўнікі дэманструюць сваю непадрыхтаванасць да працы ў сучасных умовах. Эканоміка многіх прадпрыемстваў перажывае крызіс, і толковую кіраўнік павінен распрацаваць рэальную праграму дзеянняў, каб ужо заўтра мінус ператварыўся ў плюс. Аналіз дынамікі, разуменне тэндэнцый сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну, аператыўнае рашэнне бягучых пытанняў – усё гэта спрыяе стратэгічнаму планаванню, без якога немагчыма ўбачыць перспектыву канкрэтнага гаспадарання.

Мясна-малочны кірунак павінен прыносіць прыбытак. Калі вытворчыя затраты не перакрываюцца даходнай часткай, значыць усе клопаты марныя, час страчаны. Таму сёння галоўны акцэнт зроблены на кіраўнікоў і спецыялістаў эканамічнага профілю.

Старшыня аблвыканкама не задаволены вытворчымі паказчыкамі на ААТ «Завод прыбораў аўтаматычнага кантролю» Аршанскага раёна. І хоць дырэктар прадпрыемства Аляксандр Марговіч упэўнена апісаў карціну рэалізацыі новых відаў прадукцыі, якія выпускае завод, для вываду прадпрыемства на стабільную працу з пазітыўнай дынамікай дырэктару пазначаны гадавы тэрмін.

Здавалася б, у аграрыяў сёння больш спрыяльныя ўмовы, чым у прамыслоўцаў. Попыт на харчаванне быў, ёсць і будзе. І патрабаванні да кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў як ніколі высокія. Пра гэта гаварылася і падчас узгаднення кандыдатур новых дырэктараў сельгаспрадпрыемстваў Чашніцкага раёна – «Чашніцкае» і «Кашчынскае» - Сяргея Бобаеда і Сяргея Садоўскага. Апошняму, дарэчы, дасталася незайздросная спадчына – «Кашчынскае» мае велізарны шлейф даўгавых абавязацельстваў. Акрамя таго, што прадпрыемствам неабходна нарошчваць аб'ёмы вытворчасці, іх кіраўнікам разам са спецыялістамі трэба будзе ўшчыльную займацца пытаннямі павышэння таварнасці малака, праводзіць селекцыйныя і лячэбныя мерапрыемствы сярод буйной рагатай жывёлы, імкнуцца да максімальнай аддачы з кожнага гектара ворнай зямлі.

Дырэктары філіяла «Прашкова» ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс» Аляксандр Аляхновіч і ААТ «Рубежніца» Лёзненскага раёна Соф'я Бухаловіч прызнаюцца ў праблеме з кармамі. Недахоп травяністых запасаў для буранак згубна адбіваецца на надоях.

Заключэнне па выніках гутаркі з 12 дырэктарамі-вытворцамі такое: на працягу года даказаць сваю здольнасць да эфектыўнага кіраўніцтва прадпрыемствам. За гэты тэрмін кіраўнікі павінны палепшыць эканамічныя паказчыкі гаспадаркі, выйсці на пэўныя перспектывы.

Узгадненне прызначэння прайшлі новы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне – начальнік упраўлення пенсійнага забеспячэння Ніна Калымага, намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама Ірына Несцяронак, якая курыруе пытанні эканомікі, дырэктар Аграрнага каледжа Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Уладзімір Коўганаў, дацэнт кафедры кармавытворчасці.

Аграрны каледж у Лужасна ў апошнія гады сутыкнуўся з вялікімі праблемамі: паменшыўся набор навучэнцаў, значна знізіўся ўзровень тэхнічнай базы ўстановы, як следства – невысокая зарплата супрацоўнікаў.

Мікалай Шэрснёў падкрэсліў, што ў былыя часы Лужэснянскі тэхнікум славіўся высокім узроўнем падрыхтоўкі спецыялістаў дзякуючы дакладнай арганізацыі практыкі для будучых работнікаў аграпрамысловага комплексу. Гэты вопыт неабходна адрадзіць. Колькасць студэнтаў павінна быць увязана з патрэбай у адпаведных кадрах. Для таго, каб быць у курсе ўсіх новацый, якія адбываюцца ў аграрным сектары Віцебшчыны, Уладзіміру Коўганаву рэкамендавана па магчымасці ўдзельнічаць у практычных семінарах і нарадах, якія праводзіць абласны камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні.

Святлана Дзядзінкіна,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення
ідэалагічнай работы, культуры
і па справах моладзі аблвыканкама.