Кадравы дзень у старшыні аблвыканкама. Прыярытэт - у развіцці ўнутраных рэзерваў

Кадровый день у председателя облисполкома. Приоритет - в развитии внутренних резервов

Реаліі такія, што сёння сярод усіх неабходных для кіраўніка якасцей найбольш запатрабаванымі з'яўляюцца самастойнасць і разважлівасць. Ключ да атрымання выгады часта знаходзіцца ў вырашэнні рознага роду арыфметычных задач.

- Палічыце ўсе затратныя і даходныя артыкулы прадпрыемства, супаставце іх - і заўсёды знойдзеце выйсце і для зніжэння сабекошту прадукцыі, і для павелічэння выручкі на аднаго працаўніка, - дае параду старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў і дырэктарам – пачаткоўцам, і допытлым менеджарам, якія выпрабавалі на ўласным вопыце ўсе магчымыя перыпетыі эканамічных рызык.

У мінулы панядзелак на кадравым дні ў старшыні для падаўжэння кантрактаў справаздачу трымалі вядомыя на Віцебшчыне гаспадарнікі – Вячаслаў Крыштафовіч (ААТ «Хацілы-Агра» Пастаўскага раёна), Вісарыён Нам (ААТ «Новыя Гараны» Полацкага раёна), Васіль Краснік (ААТ «Прудзінкі» Верхнядзвінскага раёна), Міхаіл Гумненкаў (ААТ «Шайцерава» Верхнядзвінскага раёна). Для іх важна не толькі замацаваць дасягнуты вынік, але і пайсці далей у развіцці прадпрыемстваў. Калі з-за ўсталяваных умоў надвор'я «Хацілы-Агра» не змогуць паўтарыць рэкордную ўраджайнасць збожжавых 2015 года (80,5 ц/га), значыць, трэба шукаць варыянты павелічэння прыбытку па іншых напрамках. Звярнуць увагу на сабекошт малака, на рэнтабельнасць продажаў. Стабільная праца ААТ «Новыя Гараны» заснавана на дакладнай тэхналагічнай дысцыпліне.

- З пашамі мы працуем круглы год, - дзеліцца Вісарыён Нам. – Даім кароў тры разы. У выніку сярэдні надой ад каровы за мінулы год – 7 300 кілаграмаў. Даяркі зацікаўлены захаваць пагалоўе, атрымліваюць надбаўкі за захаванасць статка, правільны догляд за цялятамі.

У тым, што ў малочнай жывёлагадоўлі ёсць рэзервы, упэўнены і Міхаіл Гумненкаў. На яго фермах таксама плануюць атрымаць сёлета сярэдні надой ад каровы – 7 300 кг і больш. Добры вынік спрыяе росту выручкі (321 мільён рублёў на аднаго працаўніка). Але граніц дасканаласці няма.

Пэўную цікавасць на сумоўі выклікала і эканоміка ААТ «Дзяменец» Ушацкага раёна. Яго дырэктар Аляксандр Шарыпенка мае нядрэнны вынік, спецыялізуючыся выключна на раслінаводстве. Тут вырошчваюць лубін, гарох, рапс, і гэтыя культуры рэнтабельныя. Калі ў гаспадарцы дэфіцыт працоўных рэсурсаў для падтрымання жывёлагадоўлі, выйсце трэба шукаць у развіцці іншых напрамкаў.

Зусім іншая размова з кіраўнікамі адстаючых гаспадарак, дзе на сёння не закрытае пытанне па пад'ёме зябкоў, або яшчэ горш – узараная палова плошчаў ад патрэбы. Старшыня аблвыканкама патрабуе ад кожнага кіраўніка пралічваць чаканы вынік: усё, што вырабляецца, павінна прыносіць грошы. А для гэтага важна вытрымліваць тэхналогіі.

- Першае, што вы можаце і павінны зрабіць, ідучы на кіраўніцкую пасаду, - знізіць затраты, - кажа Мікалай Мікалаевіч Шарснёў. – Шукайце рэзерв па кожнай пазіцыі. Другі момант – нарошчваць аб'ём вытворчасці.

Дырэктару ААТ «Данукалава-Агра» Лёзненскага раёна Міхаілу Зазіце, напрыклад, рэкамендавана правесці мерапрыемствы, каб забяспечыць таварнасць малака на ўзроўні 95%. Дырэктару ААТ «Сакалоўшчына» Верхнядзвінскага раёна Уладзіміру Корсуну звярнуць увагу на тое, што ў яго гаспадарцы выхад прадукцыі раслінаводства з гектара ворнай зямлі ніжэйшы, чым з гектара сельскагаспадарчых угоддзяў. Ва ўмовах нізкай бальнасці глебы добрую аддачу даюць клеверы. Значыць, трэба перагледзець севазварот.

Старшыня аблвыканкама настройвае кіраўніцкі склад аграрнага сектара на тое, каб загружалі працай працаўнікоў сельскай мясцовасці. Лішніх работнікаў на вёсцы няма. Трэба вучыцца жыць за кошт уласных абаротных сродкаў, выкаранёўшы ўтрыманскі менталітэт у адносінах да бюджэту дзяржавы.

Сярод новых прызначэнняў на пасады дырэктараў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў узгадненне прайшлі Сяргей Цітоў (СХУП «Паўночны» Гарадоцкага раёна) і Канстанцін Шкельцін (ААТ «Чашніцкі аграсэрвіс»).

На субяседванні кіраўнікоў жыллёва-камунальнай галіны былі прадстаўлены новы намеснік начальніка ўпраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама Юрый Рагуценак, дырэктар Чашніцкага жыллёва-камунальнага гаспадаркі Дзмітрый Ермашкевіч і дырэктар Сенненскага ЖКГ Ігар Крупін. У сваёй дзейнасці ім трэба будзе ўсё больш звяртаць увагу на прыцягненне дадатковых даходаў з пазабюджэтных крыніц, развіваць платныя паслугі для насельніцтва, рэалізоўваць праграму энергазберажэння. Сенна абвешчана сталіцай абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі ”Дажынкі - 2016“.

- Вам неабходна запазычыць вопыт Талачына ў падрыхтоўцы да ўрачыстасці, дзе многае зроблена дзякуючы спонсарам, - адзначыў Мікалай Шарснёў, звяртаючыся да Ігара Крупіна. – Маючая праца стане для вас экзаменам.

Узгоднена і новае прызначэнне на пасаду намесніка старшыні па сацыяльных пытаннях Лепельскага райвыканкама Віктара Азарёнка, які раней займаў пасаду дырэктара Бароўскай сярэдняй школы.

Святлана Дзядзінкіна,

галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.