Кадравы дзень у старшыні аблвыканкама. Кіраўнік расстаўляе прыярытэты і вызначае стратэгію развіцця

Кадровый день у председателя облисполкома. Руководитель расставляет приоритеты и определяет стратегию развития
На субяседванні для ўзгаднення падаўжэння кантрактаў – два кіраўнікі раёнаў – Лепельскага і Шаркаўшчынскага. Абодва на пасадзе з лістапада 2012 года.

На субяседванні для ўзгаднення падаўжэння кантрактаў – два кіраўнікі раёнаў – Лепельскага і Шаркаўшчынскага. Абодва на пасадзе з лістапада 2012 года. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў задаў старшыні Лепельскага райвыканкама Барысу Ефрэмаву некалькі важных для эканомікі рэгіёна пытанняў. Як вядзецца пошук рынкаў збыту прадукцыі Лепельскага малочнакансервавага камбіната? Ці ўсе сельгасарганізацыі раёна скончылі ўборачную кампанію? Як праходзіць нарыхтоўка кармоў і чаму нязначныя прыбаўкі па малаку? Колькі пачатых і недабудаваных у раёне малочна-таварных ферм?

- Прыйшоў час прадумаць усё дэталёва, - кажа Мікалай Мікалаевіч. - Эканоміка Лепельскага малочнакансервавага камбіната – гэта для Вас як настольная кніга. У экспарце прадукцыі не варта рабіць стаўку толькі на расійскі вектар. Сельгасарганізацыям неабходна звярнуць увагу на якасць насеннага матэрыялу сельскагаспадарчых культур, працаваць з гібрыдамі, пашыраць пасевы яравога рапсу. У малых гаспадарках прасцей адшліфаваць тэхналогію, выконваць севазварот на палях, выйсці на рэнтабельнасць.

Падрыманы ідэя стварэння на базе адной з гаспадарак у Лепельскім раёне навукова-практычнага цэнтра. Укараненне навуковых распрацовак у вытворчасць дапаможа сялу выйсці на новыя рубяжы.

З трох малочных ферм, што будуюцца ў раёне, вырашылі ў цяперашні час сканцэнтраваць увагу на адной, каб не распыляць сродкі. Выбар упаў на МТФ «Чарэйшчына». Старшыні даручана праводзіць штабы па кожным уводным аб'екце.

Аграрны Шаркаўшчынскі раён у апошні час актыўна развівае прамысловасць. Тут рэалізуецца буйны інвестыцыйны праект па будаўніцтве завода па вытворчасці высакародных субстратаў для сельскагаспадарчых мэт і паліўных пелет з тарфу.

- У верасні будзе завезена абсталяванне, - кажа Мікалай Баговіч. – На палях ідзе ўжо здабыча торфу, так што сёлета атрымаем пробную партыю. Стараемся ва ўсім ісці насустрач інвестару, які запытаў яшчэ адзін участак пад другі завод.

Старшыня аблвыканкама падтрымаў намаганні раённых уладаў па стварэнні новых прамысловых магутнасцей. Без гэтага не выжыць. Спецыфіка раёна такая, што тут у добрых аб'ёмах можна нарыхтоўваць шчэпку, як мясцовы від паліва. Такая задача пастаўлена перад усімі арганізацыямі. У сельскай гаспадарцы важна, каб кожны гектар прыносіў максімум выручкі. Так, палі ў раёне па плошчах невялікія, спецыялістаў не хапае, шчыльнасць жывёлы таксама не высокая, старшыні трэба шукаць шляхі выхаду на больш высокі ўзровень развіцця сельскай вытворчасці. У свой час сялянская кемлівасць дапамагала нашым продкам з самых няпростых сітуацый выходзіць пераможцамі. Напрыклад, зараз паўсюдна адчуваецца дэфіцыт расліннага бялку. Чаму б не вырошчваць гарох, люпін, люцэрну, збожжабабовыя культуры? Добрую выручку дае рапс, тым больш што такое сыравіна ідзе на Віцебскі маслаэкстракцыйны завод. Асобная тэма – насенне траў, тое, што складае экспартную прадукцыю.

Для таго каб пераламіць эканамічную сітуацыю, Мікалай Шарстнёў дае старшыням райвыканкамаў адзін год.

Генеральны дырэктар ААТ «Віцебскаблаграсэрвіс» Віктар Заікін кіруе аб'яднаннем сем гадоў. З вынікамі працы прадпрыемства звязаны поспехі гаспадарання нашых аграрыяў, урадлівасць на палях, адпрацоўка эфектыўных тэхналогій у раслінаводстве. Мікалай Мікалаевіч у першую чаргу пацікавіўся, як ідзе пагашэнне даўгоў за мінеральныя ўгнаенні, ці ідуць пастаўкі ў гаспадаркі вобласці фосфару і калію? Віктар Заікін падрабязна выклаў, якія прыняты меры па разліках з пакупнікамі і пастаўшчыкамі, па банкаўскіх крэдытах. Старшыні КУСГП «Прыдняпроўскі» Дубровенскага раёна Валерыю Пыркіну рэкамендавана вывучыць тэхналогіі ўтрымання жывёлы ў ААТ «Рудакова» пад Віцебскам для таго, каб прымяняць на Дубровеншчыне. Няма сэнсу цялят у бетонных памяшканнях трымаць, калі можна выгульваць на свежым паветры пад навесам, на саломе. У «Прыдняпроўскага» ёсць значныя рэзервы. Ураджайнасць збожжавых з 49 ц/га можна падымаць да 70 ц/га, недастаткова нарыхтавана і кармоў для жывёлы. Старшыні КУСГП даручана павышаць сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы і надой малака ад каровы.

Ад аграрных спраў Мікалай Шарснёў перайшоў да сфер будаўнічай індустрыі і радыёэлектроннай прамысловасці.

Генеральны дырэктар будаўнічага РУП «Віцебскі домабудаўнічы камбінат» Антон Дубавікоў расказаў, як выходзіць прадпрыемства з крызісу. Пакуль магутнасці выкарыстоўваюцца напалову, рэнтабельнасць складае 9%. Мікалай Мікалаевіч прапанаваў пастаўляць жалезабетонныя вырабы і канструкцыі на знешні рынак.

Восемнаццаць гадоў узначальвае канструктарскае бюро «Дысплей» Аляксандр Войтэнкаў. За гэтыя гады прадпрыемству ўдалося заявіць пра сябе ў ваенна-прамысловым комплексе на постсавецкай прасторы. Удала трапіўшы ў расійскую праграму мадэрнізацыі франтавой авіяцыі, тут змаглі і распрацоўваць навінкі для рынку авіяцыйных дысплеяў, і захаваць унікальную вытворчасць, калектыў. Аляксандр Войтэнкаў, прадбачачы будучыя змены на рынках, рыхтуецца да дыверсіфікацыі вытворчасці. Гаворка ідзе пра альтэрнатыўную энергетыку, цеплавыя кандыцыянеры. Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў паабяцаў наведаць прадпрыемства ў найбліжэйшы час.

Святлана Дзядзінкіна, галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення
ідэалагічнай работы, культуры
і па справах моладзі аблвыканкама.