Кадравы дзень у старшыні аблвыканкама. Самастойны разлік моцнага кіраўніка

Кадровый день у председателя облисполкома. Самостоятельный расчет сильного руководителя

На прадпрыемствы «Аршасырзавод» і «Полацкі вінзавод» прызначаны маладыя дырэктары Андрэй Барысенка і Дзяніс Шакаль. Старшыню аблвыканкама Мікалая Мікалаевіча Шарстнёва пры ўзгадненні іх на пасады цікавіла перш за ўсё тэма далейшага развіцця прадпрыемстваў, стратэгія менеджменту. Якой яе бачаць новыя кіраўнікі?

Магутнасці ”Аршасырзавода“ загружаны на дзве траціны. Пры выхадзе прадпрыемства на поўную магутнасць устае пытанне яго сыравіннай зоны.

- Сыравінная зона – ваша сфера ўплыву, - кажа Мікалай Шарстнёў. – Хочаце мець якасную сыравіну ў вялікіх аб'ёмах – займайцеся гэтым. Стварайце неабходную структуру для ўдзелу ў абслугоўванні пачатковага этапу вытворчасці малака.

Пры гэтым неабходны рэальныя разлікі па зніжэнні вытворчых затрат, павелічэнні аб'ёмаў продажаў.

Вытворчасць на Полацкім вінзаводзе стратная. Новы дырэктар – былы галоўны тэхнолаг прадпрыемства плануе вывесці яго на рэнтабельнасць. За кошт чаго? Аптымізаваць колькасць працуючых. Эканамічную выгаду абяцае зніжэнне долі этылавага спірту ў гатовай прадукцыі з 18 да 17%, зніжэнне стаўкі акцызнага падатку і ўсталяванне мінімальнай адпускной цаны на віно. Дзякуючы рэалізацыі мерапрыемстваў прадпрыемства верне дэбіторскую запазычанасць і выйдзе на рэнтабельную працу.

- Ваша задача – раскласці кожны артыкул затрат пры вытворчасці прадукцыі, каб працаваць над зніжэннем яе сабекошту, - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.

Прайшлі ўзгадненне на пасаду дырэктара сельскагаспадарчага філіяла ”Бегамльскі“ і ААТ ”Таргуны“ Докшыцкага раёна - Васіль Шылёнак і Анатоль Бальшуноў. Абодва прадпрыемствы маюць патрэбу ў тэрміновых мерах па павышэнні эканамічнай эфектыўнасці. Сучаснаму кіраўніку не варта аддаваць увесь свой час на вырашэнне бягучых пытанняў, важна вызначыць стратэгію і пакрокава выводзіць прадпрыемства на бестурботную працу. Так, залаты запас аграрыяў – малако, асабліва калі яно ”экстра“ класа. З гэтым згодны ўсе. Генетыка дазваляе надаіць па 6-7 тысяч кілаграмаў малака ад каровы. Значыць, да гэтага трэба імкнуцца.

- Павялічвайце пагалоўе, вырошчвайце свой кармавы бялок, рабіце ўсё, каб павялічваць выручку і зніжаць затраты, - дае ўстаноўку старшыня. – Усё залежыць ад правільнага кіраўніцтва, няхай гэта будзе маленькая гаспадарка ці такое вялікае, як ”Таргуны“.

Прынцыповая размова адбылася з дырэктарам ААТ ”Сцяг індустрыялізацыі“ Андрэем Шамшурам пры ўзгадненні падаўжэння кантракту тэрмінам на чатыры гады. Такі тэрмін дадзены кіраўніку віцебскага прадпрыемства лёгкай прамысловасці для выхаду на лідзіруючыя пазіцыі рынку швейных тавараў жаночага асартыменту. Адна з праблем – адсутнасць фінансавых сродкаў для пагашэння крэдыту. Андрэй Шамшур бачыць рашэнне ў змене структуры асартыменту, штатнага аптымізацыі, развіцці адносін з тавараправодзячымі сеткамі. Новая праграма будзе спрыяць пагашэнню крэдыту за 3,5 года.

Мікалай Шарснёў перакананы, што, калі б на прадпрыемстве ў свой час была створана ўласная гандлёвая сетка, яго становішча было б больш паспяховым, і не толькі на ўнутраным рынку.

- У вас ёсць мадэльеры, канструктары, спецыялісты – усё для раскручвання бізнесу. Але прыватнікі вас абышлі, яны абшываюць усю Расію. Вам трэба патроіць выручку, правесці тэхнічнае пераўзбраенне і абысці канкурэнтаў, - паставіў задачу старшыня.

Узгоджана падаўжэнне кантрактаў і дырэктарам шэрагу сельгаспрадпрыемстваў Лепельскага, Пастаўскага, Ушацкага, Лёзненскага раёнаў. Усім ім трэба будзе перагледзець вытворчыя планы, размяркоўваючы сродкі з максімальнай выгадай. Кіраваць па-старынцы сёння недаравальна. Праца дырэктарскага корпуса ацэньваецца па тэмпах росту эканамічных паказчыкаў, для дасягнення якіх трэба выбудоўваць новыя вытворчыя адносіны. Моцны кіраўнік заўсёды знойдзе выйсце з самага безнадзейнага становішча.

Святлана Дзядзінкіна,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.