Кадравы дзень у старшыні: Планы + дзеянне = вынік

Старое мудрае правіла трох «П» (помніць, разумець, прымяняць) лёгка адаптаваць на новы лад: планаваць, увасабляць планы ў жыццё, атрымліваць намечаны вынік. Такія патрабаванні прад'яўляюцца да кіраўніка ў сучасных эканамічных умовах. Прычым пазітыўныя зрухі на прадпрыемстве павінны з'явіцца ўжо праз месяц гаспадарання, калі імя табе – менеджэр новай фармацыі. Усё павінна быць падпарадкавана галоўнай мэце - дасягненню запланаванага выніку. Іншага не дадзена.

На кадравым дні ў старшыні аблвыканкама на пасады дырэктараў Полацкага і Глыбоцкага райаграсэрвісу зацвярджаюцца Віктар Хвошч і Аляксандр Варона. Для падаўжэння кантракту запрошаны і дырэктар ААТ «Аршанскі райаграсэрвіс» Аляксандр Дзерваед. Усе трое разумеюць: выйсце адно – нарошчваць вытворчасць прадукцыі і тэмп аказання паслуг.

- Гаспадаркам у любым раёне патрэбны такія атрады, як у вас – для аказання тэхнічнай дапамогі, паслуг па нарыхтоўцы кармоў, абароне раслін, хімпраполцы, унясенні ўгнаенняў, апрацоўцы глебы, - упэўнены Мікалай Мікалаевіч Шарснёў.

Паказчыкі ў Глыбоцкім аграсэрвісе нізкія. Прадпрыемства мінусуе на нарыхтоўцы травяных кармоў, падае тэмп росту валавой прадукцыі. А бо можна адправіць тэхніку на нарыхтоўку кармоў у суседнія раёны, дзе стаяць нескашаныя травы нават уздоўж дарог!

- Трэба ў корані мяняць стаўленне да працы, планаваць кожны крок, лічыць кожны літр паліва, кожную дэталь да машыны, - напутствуе старшыня. – Як збярэце каманду – так і будзеце працаваць.

Аршанскі аграсэрвіс – быў адным з лепшых у краіне, цяпер тут выручка на аднаго работніка ўпала ў параўнанні з 2014 годам амаль удвая. Так, сёння запатрабаваны МАЗы, яны коцяцца па дарогах без выхадных – у раёне ідзе будаўніцтва цяпліц, аўтатранспарт прыносіць добры даход аграсэрвісу. Аляксандр Дзерваед шукае новыя

вариянты аказання паслуг. У гаспадарцы ў 2,5 раза вырасла плошча ворнага поля: больш за 8 тысяч гектараў, колькасць надойнага статка невялікая – усяго 2043 каровы, рэнтабельнасць продажаў рэзка ўпала (-19,2%). Адсутнасць сістэмнасці ў працы кіраўніцтва не дае станоўчага выніку.

- Аршанскі, Талачынскі, Дубровенскі раёны – гэта нашы жытніцы, - кажа Мікалай Шарстнёў. – У атрадаў аграсэрвісу заўсёды будзе фронт работ, ім трэба пашыраць спектр аказання паслуг, якія прыносяць прыбытак.

Новыя кіраўнікі ў ААТ «Канстанцінаў двор» Глыбоцкага раёна і КУСГП «АграБеразнёўка» Докшыцкага раёна – Юрый Ваховіч і Валерый Глухоўскі. Эканоміка абодвух прадпрыемстваў пакідае жадаць лепшага. А паказчыкі складаюцца з першага выхаду трактара ў поле, з выканання тэхналагічнай каляіны, з правядзення абароны, падкормкі раслін. Юрыю Ваховічу неабходна аптымізаваць колькасць працуючых, падняць таварнасць малака на дзесяць пунктаў, палепшыць іншыя паказчыкі па жывёлагадоўлі. Для Валерыя Глухоўскага важна зрабіць стаўку на нарыхтоўку кармоў, каб павысіць прывагі буйной рагатай скаціны.

Рэзка ўпала выручка на аднаго працуючага і на КУСГП «Чашніцкае» Чашніцкага раёна. Старшыня аблвыканкама ацаніў сітуацыю строга: поўная бясконтарольнасць з боку кіраўніка. Выправіць сітуацыю даручана новаму дырэктару Мікалаю Малючэнку, які раней кіраваў Чашніцкім аграсэрвісам.

З дакладнай праграмай дзеянняў выступіў на кадравым дні малады дырэктар ААТ «Лаўжанскае» Шумілінскага раёна Аляксей Пытко. Задача нумар адзін – камплектацыя жывёлагадоўчага комплексу. Ужо ў ліпені ў гаспадарцы плануюць атрымаць сярэднесутачныя прывагі па 800 грамаў. Праз паляпшэнне структуры кармоў павысіць надоі малака ад каровы. Перагледзець лагістыку ўнутры прадпрыемства, каб ні адзін механізатар не працаваў ухаластую.

Мікалай Шарстнёў падтрымаў дадзеную праграму дзеянняў, адзначыўшы, што камплектацыякомплексу – зона адказнасці і старшыні райвыканкама. Рэкамендавана больш увагі надаляць мясной жывёле, затраты на якую акупіруюцца ў два разы хутчэй, чым на малочным напрамку. Пры прызначэнні дырэктара філіяла «Вымна» ААТ «Малако» Мікалая Какушкіна старшыня аблвыканкама паставіў перад ім задачу навесці парадак у земляробстве. Нельга дапускаць, каб лепшыя землі раёна дрэнна апрацоўваліся.

Разам з дырэктарамі – аграрыямі на кадравым дні і кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў. Уладзімір Траіцкі, які раней узначальваў Аршанскі авіярамонтны завод, прызначаны на пасаду дырэктара ААТ «Аршанскі інструментальны завод». Мікалай Шарснёў прагназуе, што неўзабаве прадпрыемства можа апынуцца ў камунальнай уласнасці вобласці. Расія – прыярытэтны напрамак для развіцця партнёрскіх адносін. Трэба ствараць перадумовы для ўмацавання кааперацыйных сувязяў, больш настойліва прапаноўваць расійскім інвестарам сваю пляцоўку. Бо на прадпрыемстве захаваліся пісьменныя спецыялісты, і гэта заўсёды прывабна.

У складаным становішчы знаходзіцца ААТ «Оршааграпраммаш», якім з 2008 года кіруе Ігар Сінякоў. Да аршанскіх машынабудаўнікоў далучылі Баранавіцкі камбінат сіласных вежаў з вялікім шлейфам даўгоў. Які выхад з сітуацыі? Старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў лічыць далучэнне мэтанедаступным і настойвае на тым, каб вярнуцца да разгляду дадзенага пытання на ўзроўні міністэрства.

- Ваша стратэгічная лінія – фарміраваць сваю палітыку для аграпрамысловага комплексу, пашыраць наменклатуру прадукцыі, знаходзіць новыя рынкі збыту ў Сярэдняй Азіі, Лацінскай Амерыцы.

Захаваць калектыў і актывізаваць работу па заключэнні дагавораў на новыя распрацоўкі даручана і дырэктару ААТ «Віцебскі завод электравымяральных прыбораў» Яўгену Лядвину.

Падводзячы вынікі кадравага дня старшыня аблвыканкама запатрабаваў ад кіраўнікоў

прадпрыемстваў дзейнічаць упэўнена і хутка, каб дамагчыся станоўчай дынамікі ў развіцці. Плануйце вынікі і эканамічную выгаду – і эфект будзе.

Святлана Дзядзінкіна,

галоўны спецыяліст галоўнага ўпраўлення 
ідэалагічнай работы, культуры 
і па справах моладзі аблвыканкама.