Кадравы дзень у старшыні: праца ў камандзе на вынік

Патрабаванні да сучаснага кіраўніка прадпрыемства растуць. Яго поспех шмат у чым залежыць ад таго, ці здолее ён зламаць старыя стэрэатыпы кіравання вытворчым працэсам, наколькі зможа ўнікнуць у новыя тэхналогіі, без якіх далейшае развіццё немагчыма, як умацуе сваю каманду аднадумцаў, здольных увасобіць планы у рэальнасць, нарошчваць эканамічныя паказчыкі.

Сярод новых прызначэнняў чарговага кадравага дня – дырэктар Сенненскага раённага прадпрыемства ЖКГ Аляксандр Арцюх. Старшыню аблвыканкама Мікалая Шарстнёва ў першую чаргу цікавіць, як новы кіраўнік будзе выбудоўваць сваю працу  ва ўмовах недахопу фінансавых сродкаў.

 

Калі аптымізаваць колькасць занятых у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, то неабходна ўважліва падысці да кожнага работніка. Персанал павінен даваць аддачу, прыносіць прадпрыемству грошы, і тады яго заробак будзе расці.

- Гэты год для прадпрыемства будзесложным, бо ў Сянне пройдзе абласное свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016», - дадае намеснік старшыні Уладзімір Белавус, які курыруе напрамак. – У той жа час тут ёсць рэзервы для значнай эканоміі. Неабходна скарачаць страты вады і цяпла, якія для раёна дастаткова высокія.

Няпросты шлях кіраўніка ў Уладзіміра Арлова, прызначанага на пасаду дырэктара ААТ «АграБаравінка» Шумілінскага раёна. Раней ён ужо ўзначальваў сельгаспрадпрыемства, вопыт ёсць ды і па адукацыі аграном, але ў апошні час давялося папрацаваць майстрам у лясгасе… Яму трэба будзе падымаць гаспадарку, якая па эканамічных паказчыках скацілася ўніз. А для гэтага з першага дня дырэктару  неабходна весці дэтальныя разлікі: якую выручку можна атрымаць за год, за кожны месяц, колькі дабраць на павышэнні сартнасці малака, таварнасці, як дамагчыся стапрацэнтнай захаванасці маладняку цялят.

Напуццёўваючы кіраўніка, Мікалай Шарснёў  арыентуе на рэальныя кропкі росту эканомікі прадпрыемства, падкрэсліваючы, што яму трэба будзе працаваць у адной звязцы з эканамічнай службай райсельгасхарч.

Мінус па аб'ёмах вытворчасці малака дае і ААТ «Белькаўшчына» Верхнядзвінскага  раёна. Надоі падаюць, а выхад цялят складае усяго 82%, і гэта пры тым, што гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні буйной рагатай жывёлы. Старшыня аблвыканкама робіць выснову, што праца з пагалоўем вядзецца неналежным чынам. Віна ў тым не толькі дырэктара ААТ, але і кіраўніцтва раёна, якое абавязана ўмешвацца ў працэс, калі паказчыкіідуць у мінус. Да аналізу дзейнасці гэтага прадпрыемства ў аблвыканкаме вырашылі яшчэ вярнуцца.

Шмат пытанняў у Мікалая Мікалаевіча узнікла і да кіраўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадстаўленых для узгаднення працягу кантактаў Аляксею Хохлову (ААТ «Праўда-С» Дубровенскага раёна), Генадзю Грабоўскаму (КУСХП «Архоўна» Ушацкага раёна), Вадзіму Гушчы (ААТ «Аграпраца» Віцебскага раёна), Мікалаю Селіханаву (КУСХП «Першамайскае»Дубровенскага раёна).

- Ёсць зямля – падбярыце сельгас культуры і стварыце такі севазварот, каб забяспечыць жывёлу паўнавартаснымі кармамі ў поўным аб'ёме, - кажа Мікалай Шарстнёў.

Адмоўная дынаміка ў эканоміцы «Архоўна». Прычына відавочная – самастойна весці эфектыўную вытворчасць гаспадарка ўжо не здольна. Выйсце са складанага становішча – перадаць гаспадарку інтэграцыйнай структуры і выкарыстоўваць землі па прызначэнні.

А вось у маладога дырэктара прадпрыемства «ПлісыАгра» Бешанковіцкага раёна Сцяпана Куляшова (усяго год на гэтай пасадзе) ужо заўважны станоўчыя вынікі гаспадарання. надой малака на карову падняўся на тысячу літраў! Цяпер спецыялісты працуюць над тэхналогіямі, каб павысіць прывагі прыплоду. Старшыня аблвыканкама адзначае пазітыўную дынаміку ў жывёлагадоўлі ўсяго Бешанковіцкага раёна.

Прынцыповая размова адбылася із дырэктарамі Віцебскага картанажна-паліграфічнага камбіната Максімам Дзіваком і «Амкадор-КЭЗ» Талачынскага раёна Андрэем Ярацкім. Без малога год ва ўпраўленні паліграфкамбіната малады разумны кіраўнік. І ў прадпрыемства, апынуўшагася на мяжы выжывання, з'явіліся перспектывы для росту. Да пытання арганізацыі вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі віцебскіх картанажнікаў у аблвыканкаме вырашылі яшчэ вярнуцца, прааналізаваць іх маркетынгавую дзейнасць.

У чатыры разы за апошні год выраслі аб'ёмы вытворчасці і на «Амкадор-КЭЗ». Новая прадукцыя прадпрыемства актыўна шукае свайго пакупніка і на Сахаліне, і ў Латвіі. Вобласць заўсёды падтрымлівае сваіх вытворцаў і вывучыць магчымасць набыцця новай тэхнікі для розных мэт.

Падводзячы вынікі кадравага дня, старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў пажадаў кіраўнікам усе планы ажыццявіць і апраўдаць аказаны давер.

Святлана Дзядзінкіна,

галоўны спецыяліст галоўнага упраўлення
ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама.