Як і ў Капенгагене, славутасцю Лепеля можа стаць уласная Русалачка

2 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Славутасцю Лепеля, як і Капенгагена, можа стаць уласная Русалачка. Першая паркавая скульптура з'явіцца ў райцэнтры ў дзень святкавання 570-годдзя згадкі горада ў летапісе, расказаў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела ідэалагічнай работы Лепельскага райвыканкама Ігар Урбан. Выбар на Русалачку ўпаў не выпадкова. Хоць лепяльчане, гэтак жа як і дацчане, любяць знакамітую казку Ганса Хрысціяна Андэрсена, але вобраз лепельскай воднай дзевы натхнёны мясцовымі легендамі. Менавіта таму яна і будзе сядзець не на камені, а на пні ў парку ля возера, а у руках будзе трымаць кувшинку. Скульптуру вырабіў беларускі майстар разца Ігар Голубеў. У поўнай красе лепельская Русалачка паўстане 12 верасня, калі будзе адзначацца святочная дата. Акрамя адкрыцця скульптурнай кампазіцыі, лепяльчан і гасцей горада чакаюць канцэрты, гульнёвыя шоу, выставы-продажы беларускіх тавараў і вырабаў народных промыслаў. Падарунак гораду-юбіляру рыхтуюць аўтааматары з ДТСААФ і віцебскія парашутысты.-0-