Як выкарыстоўваць рэсурсы філіяла «Віцебскводтранс» для нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці рачнога пяску? Кіраўнік вобласці Мікалай Шарснёў азнаёміўся з магчымасцямі прадпрыемства

Как использовать ресурсы филиала «Витебскводтранс» для наращивания объемов производства речного песка? Глава области Николай Шерстнёв ознакомился с возможностями предприятия
Філіял «Віцебскводтранс» Рэспубліканскага ўнітарнага эксплуатацыйна-будаўнічага прадпрыемства «Дняпро-Бугскі водны шлях» сёння наведалі старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў і яго намеснік Уладзімір Белавус.




Падчас сустрэчы на тэрыторыі рачнога порта начальнік філіяла Анатоль Леановіч паказаў кіраўнікам працэсы, якія адбываюцца па складанні, сартаванні, адгрузцы пяску, па рамонце і мадэрнізацыі плывучых сродкаў, працу спецтэхнікі, азнаёміў з эканомікай прадпрыемства. Адбылося абмеркаванне шэрагу надзённых пытанняў. Яны тычыліся павелічэння прадпрыемствам чыстага прыбытку, хоць за дзевяць месяцаў бягучага года калектыў (сто чалавек) давёў гэты паказчык да 676 тысяч рублёў, а таксама нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці рачнога пяску (рэалізацыя ўзрасла за дзевяць месяцаў 2020-га да аналагічнага перыяду мінулага года на 162 працэнты).




Цяпер філіял «Віцебскводтранс» здабывае парадку 40 тысяч тон пяску штомесяц, сёлета тут плануюць рэалізаваць 500 тысяч тон пяску кліентам. У прадпрыемства іх звыш 150 — віцебскія ААТ «Кераміка», «ДСК», «Будаўнічы трэст №9», мінскі «Керамін» і іншыя.

У Віцебску неўзабаве праблема з здабычай прыроднага пяску можа стаць актуальнай, паколькі існуючыя кар'еры ў бліжэйшых раёнах выпрацуюць свой тэрмін. На будаўніцтва і запуск новых спатрэбіцца ад года да паўтара года, і да таго ж, запасаў прыроднага пяску ў радыусе 20-30 кіламетраў ад Віцебска практычна няма.

Па прагнозах, за бліжэйшы год-два ёсць неабходнасць павялічыць здабычу рачнога пяску — найважнейшага «інгрэдыента» будаўнічай галіны — на 200 тысяч тон.

Як адзначыў начальнік філіяла «Віцебскводтранс» Анатоль Леаноў, прадпрыемства для нарошчвання вытворчых аб'ёмаў мае патэнцыял і тэхнічны, і кадравы.