Як прагаласаваць на выбарах па месцы жыхарства?
Пры жаданні прагаласаваць не па месцы рэгістрацыі выбаршчык мае права звярнуцца ва ўчастковую камісію па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па месцы пражывання ў перыяд з 10 па 25 студзеня 2025 г. Грамадзянін можа быць уключаны ў спіс выбаршчыкаў па месцы пражывання на падставе пашпарта (ідэнтыфікацыйнай карты) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і пры наяўнасці дакумента, які пацвярджае пражыванне на тэрыторыі ўчастка для галасавання (напрыклад, дагавора найму, зарэгістраванага ў выканкаме, пасведчання аб праве ўласнасці ў дачыненні да нерухомай маёмасці або іншага дакумента, які пацвярджае пражыванне).
Участковыя камісіі працуюць:
з 10 па 20 студзеня 2025 г. з 17 гадзін да 19 гадзін па будных днях,
з 12 гадзін да 14 гадзін па суботах;
з 21 па 25 студзеня 2025 г. з 12 гадзін да 19 гадзін.
У дзень выбараў 26 студзеня 2025 г. уключэнне ў спіс выбаршчыкаў, не зарэгістраваных на тэрыторыі ўчастка для галасавання, не прадугледжана законам.