Як прайшоў першы дзень працы XI Міжнароднага эканамічнага форуму «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы»

Как прошел первый день работы XI Международного экономического форума «Инновации. Инвестиции. Перпективы»
Насычаным і прадуктыўным атрымаўся першы дзень працы XI Міжнароднага эканамічнага форуму «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы». У ім бяруць удзел больш за 1 тысячу прадстаўнікоў дзелавых колаў не толькі Віцебскай вобласці, але і Расійскай Федэрацыі, і краін далёкага замежжа. Форум спалучае анлайн і афлайн фарматы. Асноўная пляцоўка – Летні амфітэатр і тэрыторыя паблізу яго.


У межах форуму разгарнуліся шматлікія выставы і экспазіцыі навукова-тэхнічных дасягненняў, дэманстрацыйныя пляцоўкі сотні прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Віцебшчыны. Іх дзейнасць і магчымасці цікавыя не толькі прадстаўнікам дзелавых колаў, але і жыхарам, і гасцям абласнога цэнтра.

Сваю функцыянаванне пачала біржа субкантрактацыі па напрамках прамысловасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, транспарту і лагістыкі, адукацыі і іншых. У васьмі павільёнах прайшлі міжнародныя канферэнцыі на тэму навукова-тэхнічных дасягненняў, тут жа падпісвалі дакументы аб супрацоўніцтве.
Дзелавую сустрэчу з гасцямі – а ў форуме бяруць удзел дэлегацыі з Кітая, Узбекістана, дзесяці рэгіёнаў Расіі, супрацоўнікі дыпламатычнага корпуса Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, В'етнама, Ірана, Пакістана, прадстаўнікі бізнесу з Індыі, Ірана, Ізраіля – правёў старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

– Гэты форум, хоць і рэгіянальны, набыў міжнароднае гучанне, – падкрэсліў кіраўнік вобласці, падзякаваўшы гасцям за візіт на мерапрыемства. – Мы ставілі яго мэтай не толькі паказаць свой рэгіён, свае магчымасці, а для гэтага ў прэзентацыйнай выставе ўдзельнічаюць больш за 100 арганізацый. Прадстаўлены ўсе, а менавіта 21 адзін раён нашай вобласці, а таксама гарады Віцебск і Наваполацк. Таму кожны па сваіх інтарэсах знойдзе партнёраў для супрацоўніцтва.

Самая галоўная задача, якую вырашае форум, – зносіны гасцей паміж сабой, з прадстаўнікамі нашых прадпрыемстваў і арганізацый, чыноўнікамі. Завязаныя цёплыя, сяброўскія адносіны могуць быць трывалай асновай для развіцця бізнесу, праектаў, супрацоўніцтва. Кіраўнік вобласці пажадаў замежным гасцям цікавага баўлення часу, карысных сустрэч і пазітыўных эмоцый.
Віцебская вобласць працяглы час супрацоўнічае з правінцыяй Хэйлунцзян КНР, заключаны пабрацімскія пагадненні паміж ёй і Полацкам, Наваполацкам, Віцебскам. У Кітаі зацікаўлены ў такой нашай прадукцыі, як лён, тканіна з яго ільняная адзежа. Правінцыя Хэйлунцзян, як і Віцебская вобласць, удзельнічае ў рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», таму для абодвух рэгіёнаў актуальныя пытанні лагістыкі. У прыватнасці, Віцебшчыну цікавіць супрацоўніцтва ў частцы лагістычнага перамяшчэння тавараў. Магчыма адкрыццё новых тэрміналаў у спецыяльнай эканамічнай зоне «Брэміна-Орша».


– У чэрвені наша дэлегацыя прыме ўдзел у Міжнароднай гандлёва-эканамічнай выстаўцы ў Харбіне, – падзялілася планамі намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. – На аснове нашых пабрацімскіх узаемаадносін мы чакаем знайсці кропкі сутыкнення не толькі ў частцы продажу ільновалакна і выбудоўвання лагістычных ланцужкоў, але і ў частцы паставак нашай якаснай харчовай прадукцыі – мясных і малочных кансерваў, вырабаў з дрэва: пліт МДФ, вырабаў з іх, піламатэрыялаў. Аб развіцці нашых сувязяў сведчыць той факт, што ў мінулым годзе экспарт у КНР вырас у 2,5 раза, у гэтым годзе – амаль у 3 разы. Выразна бачна, што наша прадукцыя запатрабавана ў Кітаі, і мы маем там велізарны патэнцыял.
Форум стаў пляцоўкай, на якой заключаюцца прамыя кантракты паміж прадпрыемствамі. Плануецца таксама падпісанне шасці пагадненняў аб супрацоўніцтве. У ліку новых дзелавых партнёраў прадпрыемстваў Віцебскага рэгіёну нароўні з прадстаўнікамі КНР актыўна выступаюць адміністрацыі рэгіёнаў і гарадоў Расійскай Федэрацыі.
У межах урачыстага адкрыцця форуму адбылося ўзнагароджанне прадпрыемстваў Віцебшчыны за высокія дасягненні ў развіцці галін эканомікі і прыцягненне інвестыцый; лаўрэатаў прэміі Віцебскага аблвыканкама таленавітым маладым вучоным і спецыялістам; пераможцаў конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь за 2022 год».
Падрабязнасці чытайце ў наступным нумары газеты.

 "Віцебскія весці".