Як прайшоў першы дзень V Форуму медыйнай супольнасці Беларусі

Как прошел первый день V Форума медийного сообщества Беларуси
Медыяфорум «Медыя сёння: фокус на праўду» праходзіць у Гомельскай вобласці 5-6 чэрвеня.

Каля 1000 удзельнікаў – журналісты, медыяэксперты, прадстаўнікі благасферы, ідэалагічнай вертыкалі і прэс-службаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання – сабраліся на Гомельшчыне, каб абмеркаваць ролю праўдзівай і аб'ектыўнай інфармацыі ў сучасным свеце, абмяняцца прафесійным досведам і сучаснымі тэхналогіямі працы ў інфаполі.

Журналісты паўночнага рэгіёну пачалі працу з прэс-туру ў Рагачове, дзе калегі з газеты «Малочныя традыцыі» расказалі аб дзейнасці карпаратыўнай газеты Рагачоўскага малочнага камбіната.

Не абышлося і без дэгустацыі прадукцыі. Пытанне, чыя згушчонка ўсё ж такі смачнейшая – глубокская ці рагачоўская, каб пазбегнуць прамой канфрантацыі, віцебскія журналісты вырашылі не задаваць.

Аб развіцці юнкароўскага руху і перспектывах дзіцячых і моладзевых СМІ, а таксама аб прафарыентацыі размова ішла на базе Рагачоўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, дзе працуе школа маладога журналіста «МЕДЫЯ-МОЛ» і студыя моладзевага тэлебачання «Пазітыў-ТВ». Навучэнцы сярэдняй школы № 2 г. Рагачова ім. В.М. Калеснікава прэзентавалі грамадзянска-патрыятычны праект «Апошні эшалон».

Вынікам першага дня стала панэльная дыскусія з удзелам генеральнага дырэктара «БелТА» Ірыны Акуловіч па тэме «Трансфармацыя медыя. Як уплываць на аўдыторыю простымі шляхамі».

Заўтра дэлегацыі з усіх абласцей сустракаюцца ў Гомелі на пленарным пасяджэнні Медыяфоруму.

На мерапрыемстве праходзіць выстава-прэзентацыя лепшых праектаў СМІ, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Абласная газета прадставіла ўвазе праект «Старонкі Перамогі» – мабільную перасоўную выставу і анлайн-экспазіцыю архіўных выпускаў газет, эксклюзіўных матэрыялаў, фота і відэа-хронік ад 9 мая 1945-га да мая 2025 года.

Дарэчы, ініцыятыву «ВВ» падтрымалі калегі з Пскоўскага медыяхолдынгу. У Дзень Перамогі ў цэнтры Пскова была адкрыта вулічная экспазіцыя з архіўнымі выпускамі газет «Витебские вести» і «Псковская правда» розных гадоў, якія адлюстроўваюць хроніку жыцця, подзвігі, аднаўленне і захаванне памяці пра вайну.
У другой частцы медыяфоруму па традыцыі адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў XXI Нацыянальнага конкурсу «Залатая літара».
Сачыце за наваснай стужкай на нашым сайце vitvesti.by і ў сацсетках, каб даведацца, хто з карэспандэнтаў абласной газеты ўвайшоў у лік лепшых.

"Витебские вести"