Як у Беларусі спрашчаюць працэс будаўніцтва жылля? Расказаў эксперт з Віцебска

Как в Беларуси упрощают процесс строительства жилья? Рассказал эксперт из Витебска

Дапрацаваная па ініцыятыве Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва пастанова Савета Міністраў паскорыць і спрасціць будаўніцтва жылых дамоў, камерцыйнай нерухомасці і іншых аб'ектаў будаўніцтва ў Беларусі. У прыватнасці, здымаюцца некаторыя працэдуры і ўзгадненні, устанаўліваюцца формы тэхнічных патрабаванняў і ўмоў. Летам уступае ў сілу доўгачаканы Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. Што канкрэтна зменіцца? Якім чынам у Беларусі вядзецца праца па спрашчэнні працэсу будаўніцтва? Пра гэта «Віцебскім весткам» распавёў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Юрый Выжыкоўскі.

Як адзначыў эксперт, змен шмат, але асабліва хацелася б звярнуць увагу на дзве. Яны накіраваны на скарачэнне часу будаўніцтва і яго змяншэнне кошту.

– У аснове ўводу аб'екта ў эксплуатацыю стане праектная дакументацыя, – распавядае Юрый Выжыкоўскі. – Усе ацэнкі на бяспеку аб'екта будаўніцтва будуць давацца на стадыі разгляду праекта, а не ў працэсе або пасля яго ўзвядзення.

Узгадненне праектна-каштарыснай дакументацыі і рашэнняў, якія былі закладзены ў ёй, – працэс няпросты. Як адзначыў суразмоўца, адбываліся выпадкі, калі будаўніцтва ішло 2-3 гады, на працягу гэтага часу мяняліся нормы. У выніку органы, упаўнаважаныя ажыццяўляць нагляд, пачыналі прад'яўляць патрабаванні па дзеючых нарматывах.

– Закладваліся адны праектныя рашэнні і кошт, – працягвае суразмоўца. – А да моманту здачы ў эксплуатацыю аб'екта нормы памяняліся, кошт вырас. Бо забудоўшчыку даводзілася рэагаваць на заўвагі, паколькі трэба ўвесці аб'ект. Але ёсць бюджэтныя асігнаванні на аб'ект, і проста так іх павялічваць няправільна. Не павінна быць такога, што праектавалі, прайшлі экспертызу, атрымаўшы ўсе дазвольныя дакументы, а пры здачы ў эксплуатацыю даводзіцца ўносіць змены. Гэта зацягвае і даражэе будаўніцтва.

Яшчэ адно новаўвядзенне асабліва парадуе забудоўшчыкаў, якія ўзводзяць некалькі аб'ектаў у розных рэгіёнах краіны.

– З’явіліся адзіныя для Беларусі формы ўсіх тэхнічных патрабаванняў да будаўніцтва, – працягвае Юрый Выжыкоўскі. – Раней былі нараканні з пункту гледжання таго, што ў розных раёнах Беларусі яны адрозніваюцца. І забудоўшчыку, у якога некалькі аб’ектаў у розных рэгіёнах краіны, было складана прыстасавацца. Цяпер дадатковыя патрабаванні не дапускаюцца.

Як дадаў Юрый Выжыкоўскі, заканадаўчая праца па спрашчэнні будаўніцтва ў Беларусі ідзе ўжо некалькі гадоў. Напрыклад, Указам Прэзідэнта №202 быў спрашчэння парадак узвядзення і рэканструкцыі аднакватэрных жылых дамоў і гаспадарчых пабудоў. Дакументам прадугледжана, што такія аб’екты ў сельскай мясцовасці можна будзе пабудаваць без атрымання дазволаў і ўзгадненняў, без распрацоўкі праектнай дакументацыі, а замест складанага працэсу ўводу аб’екта ў эксплуатацыю аб’ект проста рэгіструецца ў агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры.

Па словах суразмоўцы, работы па спрашчэнні працэсу будаўніцтва ў Беларусі будуць працягнуты.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"