Як у Глыбокім уцягваюць у абарот неефектыўна выкарыстоўваемую маёмасць і падтрымліваюць прыватную ініцыятыву

Как в Глубоком вовлекают в оборот неэффективно используемое имущество и поддерживают частную инициативу
У Глыбокім прайшоў выязны прэзідыум абласнога Савета дэпутатаў. На важнай сустрэчы абмяркоўвалася пытанне выканання мясцовымі органамі ўлады даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па павышэнні эфектыўнасці кіравання дзяржаўнай маёмасцю, удасканаленні структуры і складу дзяржаўных актываў. Таксама размова ішла аб уключэнні ў эканамічны абарот неэфектыўна выкарыстоўваемай дзяржмаёмасці.

 

– На Віцебшчыне ёсць шмат дынамічна развіваючыхся рэгіёнаў, якія годныя быць прыкладамі для іншых, – адзначыў старшыня аблсавета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў. – Глыбокае адметнае тым, што тут прысутнічае асаблівая атмасфера добразычлівасці, аказання дзейснай дапамогі ў сферы развіцця прадпрымальніцтва, прыватнай ініцыятывы. Нездарма раён некалькі гадоў таму быў названы лепшым для бізнесу сярод рэгіёнаў вобласці з насельніцтвам менш за 50 тысяч чалавек.

Па канцэнтрацыі прыватных прадпрыемстваў на тысячу жыхароў азёрны край займае пятае месца ў вобласці пасля Віцебска, Оршы, Полацка і Наваполацка. У горадзе і на вёсцы – шмат сучасных гандлёвых аб'ектаў, ёсць індывідуальныя прадпрымальнікі, фірмы, якія аказваюць шырокі спектр паслуг, у тым ліку і медыцынскіх. Усё гэта дапаўняе станоўчы вобраз азёрнага краю.

Падтрымка прыватнай ініцыятывы, накіраванай на адкрыццё новых прадпрыемстваў, вытворчасцей, гарантуе стварэнне вакантных працоўных месцаў, павелічэнне падатковых паступленняў у бюджэт. Удзельнікі выязнога прэзідыума адзначылі, што гэта таксама спрыяе і павышэнню эфектыўнасці выкарыстання дзяржмаёмасці ў раёне, вырашэнню пытанняў, якія тычацца добраўпарадкавання населеных пунктаў, навядзення парадку на зямлі.

 
– Зацікавіць, прыцягнуць інвестараў, данесці да іх інфармацыю аб магчымасці развіцця бізнесу на базе невыкарыстоўваемых аб'ектаў – адна з найважнейшых задач для мясцовых органаў улады, – падкрэсліў Уладзімір Церанцьеў. – Нам варта яшчэ больш актыўна працаваць з насельніцтвам у плане прадастаўлення вычарпальнай інфармацыі, надаючы асаблівую ўвагу ініцыятыўнай моладзі, якая жадае ўвасобіць у рэальнасць займальныя праекты.

– Наша мэта, каб наяўная нерухомасць эфектыўна працавала, – падкрэсліла намеснік старшыні Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Канстанцінава. – Дарэчы, агульная плошча капітальных будынкаў, ізаляваных памяшканняў, якія знаходзяцца ў уласнасці Глыбоцкага раёна, складае амаль 440 тыс. кв. м. Каэфіцыент выкарыстання дзяржаўнай маёмасці ў раёне дасягае 92,7%.

Па словах Таццяны Мікалаеўны, арганізацыямі камунальнай уласнасці заключана 65 дагавораў арэнды і 37 бязвыплатнага карыстання маёмасцю.

Суб'ектам малога і сярэдняга бізнесу прадастаўлена ў арэнду амаль 1,7 тыс. кв. м дзяржаўнай нерухомай маёмасці.

У мінулым годзе сумарны памер арэнднай платы склаў 80 тысяч рублёў, у бюджэт было пералічана больш за 30 тысяч. Запазычанасці па арэнднай плаце перад бюджэтам у жыхароў Глыбоччыны няма.

Гаворачы аб выяўленні невыкарыстоўванай і неефектыўна выкарыстоўванай дзяржмаёмасці, якая падлягае ўцягванню ў гаспадарчы абарот, удзельнікі выязнога прэзідыума акцэнтавалі ўвагу на тым, што ў мінулым годзе на аўкцыёнах былі прададзены шэсць аб'ектаў, размешчаных на тэрыторыі Глыбоцкага раёна. Цэны на некаторыя з іх у ходзе таргоў узраслі ў разы.

 

Таццяна Мікалаеўна расказала аб паспяхова рэалізуемых праектах, у прыватнасці аб пашырэнні дрэваапрацоўчай вытворчасці прадпрыемства «Берастдрэў». За кошт прыцягнення інвестыцый плануецца дадаткова стварыць пяць новых працоўных месцаў, набыць шматпільны станок і дыскавую пілараму. Гэта дапаможа пашырыць асартымент выпускаемай экспартаарыентаванай прадукцыі, павялічыць аб'ёмы вытворчасці.

 Удзельнікі выязнога прэзідыума азнаёміліся з аб'ектам прыдарожнага сэрвісу – кафэ «Вераніка». Сем гадоў таму ЧТУП «Олвід-Сервіс» для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па арганізацыі магазіна рознічнага гандлю ў вёсцы Арэхаўна было бязвыплатна перададзена будынак склада, які знаходзіцца на балансе ЖКГ раёна. У наступныя гады аб'ект быў ператвораны ў пункт грамадскага харчавання на 35 пасадачных месцаў.

Дэпутаты аблсавета таксама наведалі створаную ў рамках інвестпраекта вытворчую базу ЧПТУП «Важуры», нядаўна адкрыты гандлёвы аб'ект «Люкс» ТАА «Маркет Прадукт», пабывалі на сядзібе «У Якімовіча».

Важная тэма – уцягванне ў гаспадарчы абарот маёмасці прадпрыемстваў-банкрутаў. На прыкладзе завода «Купцоўъ» можна сказаць, што і ў іх ёсць будучыня. У памяшканнях перапрацоўчага прадпрыемства цяпер з поспехам суседнічаюць гасцініца, кафэ, шэраг гандлёвых аб'ектаў і інш. У агульнай складасці працаўладкавана звыш 100 чалавек.

Усяго ж, па словах старшыні камітэта дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама Віктара Зайцава, у адзіным рэестры дзяржмаёмасці на тэрыторыі вобласці ўлічана звыш 63,4 тыс. будынкаў, збудаванняў, перадатачных прылад і ізаляваных памяшканняў, сумарная плошча якіх перавышае 9,9 млн кв. м.

У 2018 годзе камітэтам было аб'яўлена 644 аўкцыёны. Усяго на аўкцыённыя таргі выстаўлена 245 аб'ектаў нерухомасці. На 72 рэзультатыўных аўкцыёнах прададзена 82 аб'екты нерухомасці на суму больш за 2,7 млн рублёў.

 На выязным прэзідыуме гаварылі аб ключавых новацыях Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №169 «Аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю», праводзімых маніторынгах органаў кіравання і юрыдычных асоб па уцягванні невыкарыстоўваемай маёмасці ў гаспадарчы абарот, а таксама аб ажыццяўленні кантролю за выкананнем новым уласнікам дагаворных абавязацельстваў.

Дарэчы. Паступленні ў бюджэт сродкаў ад выкарыстання і рэалізацыі маёмасці, якая знаходзіцца ў уласнасці Віцебскай вобласці і яе адміністрацыйна тэрытарыяльных адзінак, за 2018 год склалі 28,2 млн руб., у тым ліку ад рэалізацыі маёмасці – 4,4 млн руб.

ДЗІАНА БЕРНІКОВІЧ, "Віцебскія весці".