Як у Сянне рыхтуюцца да абласных «Дажынак»?

Как в Сенно готовятся к областным «Дажынкам»?
У самым райцэнтры каля 6 тыс. чалавек прынялі ўдзел у суботніку, працуючы на аб'ектах або падтрымаўшы фінансава. Мы пацікавіліся ў раённых улад, якія работы цяпер вядуцца. Старшыня райвыканкама Васіль Чараднік папрасіў асабліва падзякаваць будаўнікоў, якія часта застаюцца за кадрам.

З намеснікам старшыні па будаўніцтве Сяргеем Пракаповічам прайшліся па асноўных аб'ектах «Дажынак». Ужо завяршаецца рэканструкцыя цэнтральнай часткі горада са скверам і паркам Трох Герояў. У скверы засталося апрануць у граніт помнік, павесіць партрэты герояў. Пабудавана муляж Вечнага Агню.

Зроблена ўкладка тратуарнай пліткі на плошчы, вымалёўваюцца дарожкі, работнікамі віцебскага «Зелянгаса» добраўпарадкоўваюцца газоны, пачалася высадка хвойных дрэў, чарга лісцевых парод прыйдзе ўжо пасля свята працаўнікоў вёскі. Апошняе асабліва хвалявала гараджан: пры будаўніцтве давялося прыбраць шмат аварыйных дрэў у цэнтры горада. Аднак без зеляніны галоўная плошча не застанецца. Зроблена пробны пуск рэканструяванага фантана з прыгожа выкладзенымі рыбачкамі. Яго ўжо аблюбавала мясцовая дзятва.

Асаблівая ўвага нададзена аб'ектам сацыяльнага прызначэння. Так, прыпавесцю ва языцех даўно стала непрывабны будынак, дзе размешчаны раённы ЗАГС. «Вяселле за вуглом», – жартавалі мясцовыя острословы. Не адзін год ішлі дэбаты, быць ці не быць новаму, прымаліся рашэнні, якія ў жыццё так і не ўвасобіліся. І нарэшце здзейснілася! Да «Дажынак» прымеркавана адкрыццё ў Сенне новага будынка ЗАГСа. Яго ўзвяло віцебскае прадпрыемства «Вектар-А». Сюды ж гарманічна ўпісаўся фантана закаханых, куды пары напэўна будуць кідаць манеткі. Работы завяршаюцца, і ў пачатку верасня аб'ект плануецца здаць у эксплуатацыю.

У работах задзейнічаны розныя арганізацыі. Згаданы сквер добраўпарадкоўвае віцебскі будаўнічы трэст №9, яго спецыялісты працуюць і на ФАКе (у сярэдзіне верасня таксама плануецца адкрыццё, як вядома, раней рабятам даводзілася зімой займацца лёгкай атлетыкай у неацяпляным памяшканні). Стадыён побач з фізкультурна-аздараўленчым комплексам – таксама аб'ект трэста №9.

Ва ўладкаванні бяруць удзел і работнікі Круглянскай ПМК Магілёўскай вобласці. Па капітальным рамонце будынкаў жылога фонду частку аб'ектаў узяло на сябе Сенненскае ЖКГ, частку – віцебскія будаўнікі з прадпрыемства «Дэльта». Ідзе рамонт гісторыка-краязнаўчага музея, Дома культуры, дзіцячай бібліятэкі. Вуліцы прыводзілі ў парадак «Віцебскаблдарбуд» і лепельскія дарожнікі.




У парку Трох Герояў атрымаўся выдатны музей баявой тэхнікі пад адкрытым небам з баявымі машынамі дэсанту, БТРамі, артылерыйскімі прыладамі – рэалізавана ідэя старшыні раёна Васіля Чарадняка. З апошніх набыткаў – два знішчальнікі: Су-24 і Су-27, гэта падарунак Міністэрства абароны. Сяргей Пракаповіч адзначае, што палюбавацца ваеннай тэхнікай і сфатаграфавацца побач на памяць прыязджаюць нават госці з Віцебска. Як сімвал пераемнасці пакаленняў – мемарыял воінам-інтэрнацыяналістам. Будзе побач і капліца з крыжам.

Так што сталіца «Дажынак» паўстане перад гасцямі ва ўсёй красе. Верыцца, што яе наведванне пакіне ў працаўнікоў села самыя лепшыя ўспаміны.

Алесь Бынькоў. Фота Антона СТЭПАНІШЧАВА. «Віцебскія весці».