Як паводзіць сябе падчас моцнага ветру, урагану і навальніцы

Как вести себя во время сильного ветра, урагана и грозы
Каб праявы сіл прыроды не заспелі вас знянацку, памятайце і выконвайце правілы паводзін падчас непагадзі.

 

– калі моцны вецер заспеў вас у будынку, адыдзіце ад вокнаў і займіце бяспечнае месца ля сцен унутраных памяшканняў, у калідоры, ля ўбудаваных шафаў, у ванных пакоях, туалеце, кладовых, у трывалых шафах, пад сталамі;

– патушыце агонь у печы, адключыце электраэнергію, зачыніце краны на газавых сетках. У цёмны час сутак выкарыстоўвайце ліхтары, лямпы, свечкі; уключыце радыёпрыёмнік для атрымання дадатковай інфармацыі;

– калі ўраган заспеў вас на вуліцы, трымайцеся як мага далей ад лёгкіх пабудоў, будынкаў, мастоў, эстакад, ліній электраперадач, мачтаў, дрэў, рэк, азёр і прамысловых аб'ектаў;

– для абароны ад лятучых абломкаў і аскепкаў шкла выкарыстоўвайце лісты фанеры, кардонныя і пластмасавыя скрынкі, дошкі і іншыя падручныя сродкі;

– старайцеся хутчэй укрыцца ў сутарэннях, паграбах і сховішчах, якія маюцца ў населеных пунктах;

– не заходзьце ў пашкоджаныя будынкі, бо яны могуць абрынуцца пры новых парывах ветру;

– калі вы апынуліся ў полі або на вясковай дарозе, выходзьце на магістральныя дарогі, якія перыядычна расчышчаюцца і дзе ёсць вялікая верагоднасць аказання вам дапамогі;

– падчас удараў маланкі не падыходзьце блізка да электраправодкі, маланкаадводу, водаадводаў з дахаў, антэны, не стаіце побач з вокнамі, выключыце тэлевізар, камп'ютар і іншыя электрабытавыя прыборы, якія знаходзяцца ў доме;

– калі навальніца заспела Вас у лесе, то ўкрыйцеся на нізкарослым участку лесу. Не хавайцеся паблізу высокіх дрэў, асабліва пад соснамі, дубамі, тополямі;

– калі Вы знаходзіліся на пляжы, выйдзіце з вады, адыдзіце ад берага і спусціцеся з узвышанага месца ў нізіну;

– знаходзячыся ў полі, пры адсутнасці хованкі не кладзіцеся на зямлю, падстаўляючы электрычнаму току ўсё сваё цела, а сядзьце наটোпыркі ў лагчыне, яры ці іншым натуральным паглыбленні, абхапіўшы ногі рукамі.