Як Віцебшчына выбудоўвае ўзаемаадносіны з суседняй дзяржавай, пагаварылі з аналітыкам БІСІ
Ад сацыяльных кантактаў да эканамічнага партнёрства — Беларусь актыўна развівае адносіны з расійскімі рэгіёнамі, узмацняючы гандлёвыя, дзелавыя і сацыяльныя сувязі. Сёння ў прыярытэт выносяцца гандлёва-эканамічныя кантакты рэгіёнаў як рашэнне найбольш актуальнага ў сучасных рэаліях выкліку для нашых краін. Як Віцебская вобласць будуе ўзаемаадносіны з суседняй дзяржавай, мы пагаварылі з аналітыкам Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Андрэем Мішыным.
— Андрэй Уладзіміравіч, эканамічныя сувязі паміж нашай вобласцю і расійскімі губернямі мацнеюць?— Знешнегандлёвы абарот прадпрыемстваў Віцебшчыны з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі ў 2023 годзе працягнуў узрастальны трэнд і наблізіўся да пяці мільярдаў долараў. Прадпрыемствы Віцебшчыны супрацоўнічаюць з партнёрамі практычна з усіх рэгіёнаў Расіі. Зразумела, што дамінуюць найбліжэйшыя суседзі з Цэнтральнага і Паўночна-Заходняга федэральных акруг. У структуры экспартных паставак пераважалі: прадукцыя нафтахіміі (поліэтылен, хімічныя валокны, шклавалакно), малочная прадукцыя, прадукцыя з мяса птушкі, трыкатажныя, дываныя і швейныя вырабы, абутак, ільняныя тканіны, станкі.
Больш за палову аб'ёму паслуг, якія аказваюцца арганізацыямі вобласці на экспарт, прыпадае на спажыўцоў з Расійскай Федэрацыі. У сектары юрыдычных асоб запатрабаваныя транспартныя паслугі (чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту), камп'ютэрныя паслугі. Сярод фізічных асоб гэта, у першую чаргу, паслугі медыцынскага і турыстычнага характару.
Варта адзначыць, што менавіта расійскі рынак шмат у чым стаў пляцоўкай для аператыўнага замяшчэння паставак прадукцыі нашых прадпрыемстваў на закрытыя ў выніку санкцыйных абмежаванняў рынкі недружалюбных краін.
— Гандаль — важны элемент эканамічнага супрацоўніцтва. Аднак ва ўмовах санкцый востра ўстае пытанне імпартазамяшчэння і развіцця кааперацыйных сувязяў.— Шмат зроблена для актывізацыі на практыцы імпартазамяшчальных праектаў у рамках Саюзнай дзяржавы. Развіваюцца інвестыцыйныя праекты з удзелам расійскіх інвестараў.
— Беларуска-расійскія адносіны заўсёды былі моцныя сваімі духоўнымі сувязямі. І цяперашнігод можа надаць ім новыя кропкі дотыку?— На фоне эканамічных поспехаў у сумеснай дзейнасці важна не забываць і пра традыцыйныя формы нашага ўзаемадзеяння мінулых гадоў — у сферы культуры, спорту і адукацыі. Ідзе планамернае і рознабаковае развіццё адносін, абмену вопытам, рэалізацыі супольных праектаў, пабудаваных на адзіных каштоўнасцях.
2024 год стане знакавым для Віцебшчыны ў межах развіцця адносін з дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі і насельніцтвам з рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.Побач з ужо традыцыйнымі культурнымі кропкамі збліжэння (фестываль мастацтваў «Славянскі базар», Курган Дружбы і іншыя мерапрыемствы) нам трэба будзе прыняць ХI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі (пляцоўкай для якога стануць гарады Віцебск, Полацк і Наваполацк) і адзначыць шэраг памятных юбілейных дат (80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 25-годдзе з дня падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы), якія аб'ядноўваюць беларускі і расійскі народы.