Як Віцебск будзе святкаваць Дзень горада - 2021 (праграма мерапрыемстваў)
Танцавальныя, вакальныя, спартыўныя, інтэрактыўныя, мастацкія праграмы і інтэлектуальныя конкурсы чакаюць жыхароў і гасцей Віцебска 26-27 чэрвеня на святкаванні Дня горада. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім гарвыканкаме.
Віцебск у наступныя выхадныя адзначыць 1047-годдзе і 77-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У горадзе на рацэ Віцьба пройдуць святочныя мерапрыемствы, у якія будуць уцягнуты ўсе ад малога да вялікага. Адкрые Дзень горада мітынг ля мемарыяльнага комплексу ў гонар воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны 26 чэрвеня ў 12.00. Кіраўніцтва вобласці, горада, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў горада, ветэраны і моладзь ускладуць да "Трох штыкоў" вянкі і кветкі ў знак павагі да подзвігу ваеннага пакалення. Тут жа, на супрацьлеглым беразе, традыцыйна разгорнецца гістарычная рэканструкцыя - бой за Віцебск. У парку Пераможцаў будуць праходзіць канцэртныя музычныя праграмы з удзелам творчых калектываў горада.
Віцебск маляўнічы паўстане ва ўсёй красе. Экспазіцыі мастацкіх работ, уключаючы выхаванцаў дзіцячых школ мастацтваў і агульнаадукацыйных устаноў адукацыі, выставы вырабаў рамеснікаў, пленэры, конкурсы юных мастакоў - усё гэта можна будзе ўбачыць на вуліцах горада і падтрымаць пачаткоўцаў і заслужаных жывапісцаў і народных майстроў.
У парку ў пойме ракі Віцьба будуць праходзіць спартыўныя спаборніцтвы. Батальii чакаюцца гарачыя: адкрыты турнір па пляжным футболе, II этап чэмпіянату Беларусі па мотаджымхане, спаборніцтвы па стрытболе сярод юнакоў і дзяўчат. Аматары больш спакойнага спорту могуць далучыцца да турніру па більярдзе і шахматах, якія адбудуцца ў ФАК "ГФСК "Віцебск". А прыхільнікі рыбалоўства змогуць паказаць сябе ў турніры сярод рыбакоў на возеры Лучынаўка Віцебскага раёна.
Прадстаўнікі залатога ўзросту змогуць пабываць на рэтра-вечары ў парку імя Фрунзе і патанцаваць пад гукі духавога аркестра.
Аўтавечарына чакае аматараў сталёвых коней 27 чэрвеня: на ніжняй пляцоўцы Летняга амфітэатра адбудзецца аўтафестываль і дыскатэка з аўтагукам. А на плошчы Перамогі пройдзе выстава аўтамабіляў усіх рангаў і калібраў. Тут жа пакажуць сябе прадстаўнікі пакалення next: творчы конкурс "Агонь маладзёвых талентаў" і гарачы дыджэй-батл запаляць полымя запалу ва ўдзельніках і гледачах.
Акунуцца ў старажытныя традыцыі змогуць наведвальнікі лагера жывой гісторыі клубаў гістарычнай рэканструкцыі, які будзе размяшчацца ў культурна-гістарычным комплексе "Залатое кальцо г. Віцебска "Дзвіна". У гарадскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі 26-27 чэрвеня пройдзе XVIII Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях "Кубак княгіні Вольгі", дзе ўдзельнікам трэба будзе адказаць на хітрыя пытанні. Яны закрануць амаль усе галіны ведаў, удзельнікам больш за 20 каманд з гарадоў Беларусі трэба будзе паказаць агульную эрудыцыю. Кубак традыцыйна праводзіцца падчас святкавання дня горада. У папярэднія гады інтэлектуальны турнір збіраў да 60 каманд не толькі з нашай краіны, але і з Расіі, Украіны, Латвіі і іншых дзяржаў.
Усе два дні ў Віцебску будуць працаваць кірмашы, атракцыёны, а ў парках горада будуць дзейнічаць пункты пракату спартыўнага інвентару.
Праграма мерапрыемстваў Свята горада Віцебска, прысвечанага 1047-й гадавіне з дня ўтварэння горада і 77-й гадавіне вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне, 26-27 чэрвеня 2021 г.
|
26 чэрвеня (субота) |
||||
|
плошча Перамогі |
12.00 |
Ускладанне вянкоў і кветак да мемарыяльнага комплексу ў гонар савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны |
||
|
пляцоўка ля моста Блохіна (правы бераг ракі Заходняя Дзвіна ля завода «Вістан») |
12.10 |
«БОЙ ЗА ВІЦЕБСК» гістарычная рэканструкцыя бою |
||
плошча Перамогі
|
13.00 -17.00
|
Адкрыццё Свята горада Віцебска Канцэрт. Праца інтэрактыўных пляцовак, конкурсы. «ІДЗЕМ ПА ЖЫЦЦІ РАЗА!» свята гарадской газеты «Віцьбічы» |
||
|
плошча 1000-годдзя |
13.00-14.00 |
Фінальныя парашутныя скачкі II адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па парашутным спорце ветэранаў-парашутыстаў, ветэранаў баявых дзеянняў, парашутнага фестывалю «Віцебск збірае сяброў» |
||
|
парк Пераможцаў |
13.00 –16.00
10.00-01.00 |
«ВІЦЕБСК МУЗЫКАЛЬНЫ» канцэртна-забаўляльныя праграмы, гульні, конкурсы. Праца атракцыёнаў |
||
|
плошча Свабоды |
11.00 -17.00
|
«ВІЦЕБСК – ГОРАД ЮНАЦТВА» свята. Выстава-кірмаш устаноў адукацыі |
||
|
вуліца Суворава, сквер Маякоўскага |
11.00 - 19.00 |
«ВІЦЕБСКІ ВЕРНІСАЖ» выстава-кірмаш работ мастакоў, народных майстроў. «ЖЫВАЯ КЛАСІКА» канцэрт |
||
|
сквер Маякоўскага |
11.00 - 18.00
14.00-17.00 |
«СОНЕЧНЫ КАРАГОД» выстава вырабаў майстроў па працы з саломкай (элемент нематэрыяльна-культурнай спадчыны). «ВЫЯВЫ ЛЮБІМАГА ГОРАДА» пленэр народнага клуба мастакоў-аматараў «Контур» па інсітным мастацтве (элемент нематэрыяльна-культурнай спадчыны) «ЗООПАРК НА ПРАГУЛЦЫ». Акцыя |
||
|
пляцоўка каля будынка па вуліцы Талстога, 7
Пушкінскі мост – вул. Талстога |
11.00 - 22.00
11.00 - 19.00
19.00-22.00
|
«ГАРАДСКІЯ ГІСТОРЫІ» інсталяцыі, майстар-класы, выставы Музычная праграма
«АНЁЛЫ ВІЦЕБСКА» «ВЕТРАНА. ВІЦЕБСК. КРЫЛЫ» Перформансы моладзевага тэатра «Кола» і выступленне барабаншчыкаў «DRUM Шоу «BARABAND»
|
||
|
вуліца Пушкіна- вуліца Замкавая |
11.00 - 17.00
|
«НАМ ЗАВЕШЧАНА ПАМЯЦЬ І СЛАВА» Літаратурна-музычная сустрэча. Выстава бібліятэк. «Я МАЛЮЮ ВІЦЕБСК» выстава-конкурс. |
||
|
пойма ракі Віцьба (каля моста Юбілейны) |
9.00-18.00 |
II этап чэмпіянату Беларусі па мотаджымхане |
||
|
пойма ракі Віцьба на пляцоўцы для гульнявых відаў спорту (у раёне дамбы на рацэ Віцьба) |
10.00-18.00 |
Адкрыты турнір па пляжным футболе, прысвечаны Дню горада Віцебска |
||
|
11.00-17.00 |
Чэмпіянат горада Віцебска па стрытболе сярод юнакоў і дзяўчат |
|||
|
ФАК ДУ «ГФСК «Віцебск» (вуліца 3-я Садовая, 26а) |
10.00-14.00 |
Адкрыты турнір па більярдзе сярод ветэранаў, прысвечаны Дню горада Віцебска |
||
|
Лучынаўка
|
11.00-20.00 |
Адкрыты кубак па рыбалоўстве, сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі |
||
|
ФАК ДУ «ГФСК «Віцебск» (вуліца Савецкая, 7) |
11.00-15.00 |
Адкрыты турнір па шахматах, прысвечаны Дню горада Віцебска |
||
|
ДУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» (вуліца Чайкоўскага, 5, падвор'е)
|
12.00-17.00 |
«ЮБІЛЕЙНЫ ЗЛЁТ КАЛЕКЦЫЯНЕРАЎ», прысвечаны 55-годдзю стварэння аматарскага аб'яднання «Спадчына» |
||
|
Парк імя Фрунзе (пляцоўка каля фантана) |
15.00-17.00 |
«У СТАРЫХ РЫТМАХ» танцавальна-музычная праграма для ветэранаў працы з удзелам духавога аркестра
|
||
|
Летні амфітэатр (праспект Фрунзе,13а) |
17.00-19.00 |
«МОЙ ГОРАД – МАЯ ЛЮБОЎ!» ушанаванне і святочны канцэрт
|
||
|
Унутраны дворык ГКУ «Віцебская абласная філармонія» (вуліца Леніна, 69) |
19.00
|
«БЕЛАРУСЬ, РАЗАМ СПЯВАЙ!» Вечар нацыянальнага мастацтва ў выкананні вакальнай і аркестравай груп ансамбля танца, музыкі і песні «Талака» |
||
|
Парк імя Фрунзе (пляцоўка каля фантана) |
19.00-23.00 |
«ECCOSQUAD» Музычна-забаўляльная праграма |
||
|
плошча Перамогі |
21.00-23.00 |
Гала-канцэрт Свята горада Віцебска |
||
|
плошча Перамогі |
23.00 |
Святочны феерверк
|
||
|
вуліца Леніна |
10.00-18.00 |
Кірмаш па продажы нехарчовых тавараў
|
||
|
плошча Перамогі |
11.00-23.00 |
Работа нестацыянарных аб'ектаў гандлю |
||
|
27 чэрвеня (нядзеля) |
||||
|
плошча Перамогі
|
10.00—22.00 10.00-15.00 12.00 - 15.00 12.00 - 12.30 12.30 –15.00
15.00 - 19.00
19.00 - 22.00
11.00-22.00
|
ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ Выстава аўтамабіляў Работа інтэрактыўных пляцовак Рэгістрацыя ўдзельнікаў велапрабегу Адкрыццё Дня моладзі, канцэртна-забаўляльная праграма, фітнес-зарадзіна, падвядзенне вынікаў велапрабегу «Вела Віцебск» Рэгіянальны тур і гала-канцэрт нацыянальнага фестывалю-конкурсу маладзёжнай творчасці «Агонь маладзёжных талентаў» «Ды-джэй батл, канцэртна-танцавальная праграма Работа нестацыянарных аб'ектаў гандлю. |
||
|
ніжняя пляцоўка культурна-спартыўнага комплексу Летняга амфітэатра (праспект Фрунзе, 13А)
|
9.00-18.00
19.00-22.00
|
«GYMKHANA-2021» Аўтафестываль у г. Віцебску
Дыскатэка з аўтагукам. Выстава аўтатэхнікі |
||
|
вуліца Леніна |
10.00-15.00 |
Кірмаш па продажы нехарчовых тавараў |
||
|
вуліца Пушкіна - вуліца Замкавая |
11.00 - 15.00
12.00 |
«Я МАЛЮЮ ВІЦЕБСК» выстава-конкурс. Узнагароджанне ўдзельнікаў |
||
|
пляцоўка ля будынка па вуліцы Талстога, 7 |
11.00 - 19.00 |
«ГАРАДСКІЯ ГІСТОРЫІ» інсталяцыі, майстар-класы, выставы Музычная праграма |
||
пойма ракі Віцьба на пляцоўцы для гульнявых відаў спорту (у раёне дамбы на рацэ Віцьба)
|
11.00-16.00 |
Адкрыты турнір па пляжным футболе, прысвечаны Дню горада Віцебска |
||
|
11.00-15.00 |
Чэмпіянат горада Віцебска па стрытболе сярод юнакоў і дзяўчат |
|||
|
ДПУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» (вуліца Чайкоўскага, 14, унутраны дворык) |
12.00-17.00 |
«СЯРЭДНЯВЕЧЧА» лагер жывой гісторыі клубаў гістарычнай рэканструкцыі «Нагльфар», «Хальвіль», «Sarkany» |
||
|
Комплекс культурна-масавага адпачынку імя Савецкай Арміі |
13.00 - 16.00
10.00 - 20.00 11.00 - 21.00 |
«ВІЦЕБСК-ГОРАД СЭРЦУ ДАРАГОЙ!» святочнае гулянне, канцэрт маладзёжнага тэатра эстрады «Школа Зорак» Працуе пункт пракату спартыўнага інвентару Працуюць атракцыёны |
||
|
Парк імя Фрунзе (пляцоўка каля фантана)
|
16.00-18.00 |
«У СТАРЫХ РЫТМАХ» танцавальна-музычная праграма для ветэранаў працы |
||
|
Супутнія мерапрыемствы |
||||
|
Аэрадром «Кукавячына»
плошча 1000-годдзя
|
20-27 чэрвеня
26 чэрвеня 15.00-21.00 |
II адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па парашутным спорце ветэранаў-парашутыстаў, ветэранаў баявых дзеянняў, парашутны фестываль «Віцебск збірае сяброў» |
||
|
плошча 1000-годдзя |
26-27 чэрвеня 15.00-21.00 |
Катанне на паветраным шары |
||
|
Віцебскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ( вул. Касманаўтаў, 2) |
26-27 чэрвеня
|
«КУбак княгіні Вольгі» XXVIII Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях |
||
|
бібліятэкі ГУ «ЦБС г. Віцебска» * |
26-27 чэрвеня |
Тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада Віцебска
|
||
|
установы адукацыі* |
26-27 чэрвеня |
Тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню горада Віцебска |
||
|
Арт-прастора і пляцоўка ля будынка па вуліцы Талстога, 7 установы культуры, установы адукацыі горада* |
26-27 чэрвеня
|
«Фотакрок» IV конкурс фатаграфіі імя Сымона Юркоўскага |
||
установы музейнага тыпу* |
чэрвень |
Тэматычныя выстаўкі, прысвечаныя Дню горада Віцебска |
||
|
экскурсіі на цеплаходах (па маршруце: плошча Перамогі – парк імя Савецкай Арміі – плошча Перамогі) |
26, 27 чэрвеня 12.00–21.00
|
Экскурсіі на цеплаходах па рацэ Заходняя Дзвіна |
||
|
Плошча Перамогі святлодыёдныя экраны |
26–27 чэрвеня |
Святочныя віншаванні прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый з Днём горада Віцебска |
||
|
Тэматычныя выстаўкі, акцыі |
||
|
УК «Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», выставачны зал ( вул. Берасцента, 5)
|
26–27 чэрвеня |
У межах VI Міжнароднага фотафестывалю «ФотаКрок – 2021». Юбілейная выстава дакументальнай фатаграфіі творчага саюза «НоГа» (Масква, РФ)*. Адкрыццё выставы |
|
26–27 чэрвеня
|
Выстава дакументальнай фатаграфіі Віцебска. Віцебск, Беларусь*. Адкрыццё выставы |
|
|
26–27 чэрвеня |
Выставачны праект «Стыхія кентаўра». Жывапісныя працы віцебскага мастака Сяргея Кухты (з сямейнай калекцыі) |
|
|
Музей гісторыі ВНХУ ( вул. Шагала, 5а)
|
26–27 чэрвеня |
Выставачны праект Валерыя і Наталлі Чаркашыных, прысвечаны 100-годдзю УНОВІС, Масква, РФ*. Адкрыццё выставы |
|
26 чэрвеня 16.00 |
Цырымонія афіцыйнай перадачы куратарам фотафестывалю «ФотаКрок – 2021» Васілём Пруднікавым фатаграфіі Эль Лісіцкага «Бегун у горадзе» ў фонды УА «Музей «ВЦСМ» |
|
|
26–27 чэрвеня |
Выстава дзіцячых работ «Паслядоўнікі Малевіча: творчыя і незалежныя», ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі ім. Хаіма Суціна г.п. Смілавічы» |
|
|
УА «Музей «Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва», выставачны зал (пр-т Фрунзе, 11)
|
26–27 чэрвеня |
Выставачны праект «Імгненні гродзенскай прыгажосці» народнага фотаклуба ў рамках VI Міжнароднага фотафестывалю «ФотаКрок 2021», Гродна, Беларусь*. Адкрыццё выставы |
|
Арт-прастора ( вул. Талстога, 7)
|
26–27 чэрвеня |
Выстава ўдзельнікаў і лаўрэатаў фестывальнага фотаконкурсу «Гэта любоў». Адкрыццё выставы |
|
26–27 чэрвеня |
Выставачны праект «Партрэты ў тэхніцы вулічных фатографаў XIX стагоддзя» Аляксандра Капелева (Масква, РФ). Адкрыццё выставы |
|
|
26–27 чэрвеня |
Арт-праект Валянціны Ляховіч |
|
|
26–27 чэрвеня |
Арт-праект Кірыла Дземчава «Гэта проста такая пакой» |
|
|
26–27 чэрвеня |
Выстава мастацкай фатаграфіі Ігара Гусакова «Сучасны танец у Віцебску. Канец XX – пачатак XXI стагоддзя» |
|
|
26–27 чэрвеня |
Выставачны праект «АРТ-БАTАНІКА» Алены Пятровай |
|
|
26–27 чэрвеня |
Выставачны праект «Імунітэт» Сяргея Сотнікава |
|
|
26–27 чэрвеня |
Персанальная выстаўка графікі і жывапісу Дзмітрыя Зубава |
|
|
Выставачная зала “Духоўскі круглік” (пр-т Фрунзе, 13А/1)
|
26-30 чэрвеня 10.00-18.00
|
Пастаянная экспазіцыя, прысвечаная гісторыі горада і міжнароднаму фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» |
|
Арт-цэнтр Марка Шагала ( вул. Савецкая, 25)
|
26 чэрвеня 17.00 |
«У ГЭТЫМ ГОРАДЗЕ ЎСЕ МЯНЕ ВЕДАЮЦЬ» вечар аўтарскай песні і паэзіі, прысвечаны Дню нараджэння Д.Сімановіча |
|
15.06-30.06 |
Выстаўка «Дванаццаць каленаў Ізраіля» з фондавых збораў музея, прысвечаная юбілею стварэння вітражоў Марка Шагала |
|
|
да 30 чэрвеня |
Выстаўка графічных работ «Марк Шагал і мастакі мястэчка» з фондавых збораў музея. |
|
|
Дом-музей Марка Шагала ( вул. Пакроўская, 11)
|
26-30 чэрвеня 11.00-19.00 |
Пастаянная экспазіцыя, якая распавядае пра гады жыцця Марка Шагала ў Віцебску |
|
ДНУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» (выставачная зала, вул. Чайкоўскага, 3)
|
01.06 - 04.07 10.00-18.00 |
Выстаўка аўтарскіх лялек і мяккіх цацак «Цацачныя гісторыі» |
|
ДНУ «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна» (выставачная зала, вул. Чайкоўскага, 5)
|
04.06 - 07.07 10.00-18.00 |
Выстава вышыўкі «Свет дзяцінства» аматарскага аб’яднання аматараў вышыўкі «Иголочка» |
|
Віцебскі абласны краязнаўчы музей ( вул. Леніна, 36)
|
12.06-30.06 10.00-18.00 |
Выстава-конкурс «Сімвал горада» - творчыя работы навучэнцаў Дзіцячай мастацкай школы г. Віцебска |
|
17.06-31.08 10.00-18.00 |
Выстава «Па старых канонах» з фондаў Дзяржаўнай установы культуры «Гомельскі палацава-паркавы ансамбль» |
|
|
25.06 адкрыццё 25.06 у 17.00 |
Выстава «ФотаКрок па Віцебску» - Віцебск у аб’ектыве фестывалю ФотаКрок |
|
|
25.06 адкрыццё 25.06 у 17.00 |
Выстава «Віцебскі фатаграфічны гурток – 120 гадоў» |
|
|
да 30 чэрвеня |
«Вякоў злучальная ніць» - выстава шляхецкай вышыўкі XVIII - XIX стст. (з фондаў УК «ВАКМ»). |
|
|
да 30 чэрвеня |
Выстава галаваломак «Інтэлектус» |
|
|
да 30 чэрвеня |
Выстава «…больш, чым лялька». Аўтарскія работы з калекцыі Семянюга Вольгі. |
|
|
Мастацкі музей ( вул. Леніна, 23)
|
26-27 чэрвеня 10.00-18.00 |
«Шлях». Юбілейная выстава работ беларускага мастака, члена БСМ Валерыя Ігнатавіча Шчаснага. Да 70-годдзя. |
|
«Акварель. Генэзіс творчасці». Юбілейная выстава акварэлей віцебскага мастака, члена БСМ Аляксандра Васільевіча Малея. Да 70-годдзя. |
||
|
Выстава-салон «Віцебскі мастак». |
||
|
«Краса роднага матыву». Юбілейная выстава работ віцебскага мастака, удзельніка ВАВ Анатоля Фёдаравіча Кавалёва. Да 95-годдзя з дня нараджэння. З фонду УК “ВАКМ” і сям’і мастака. |
||
|
Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання (пр. Фрунзе, 13) |
26-30 чэрвеня 10.00-18.00 |
Выстава «Паэзія вышыўкі» Валянціны Карабанавай.
|
|
«Five o’clock. Англійскае чаяпіцце». Выстава бляшанак для гарбаты з прыватнай калекцыі Сяргея Лашкова. |
||