Якія дакументы захоўваюцца ў Віцебскім архіве і як самым старым з іх «прадаўжаюць жыццё»?

Напярэдадні Дня архівіста ў Беларусі (адзначаецца 6 кастрычніка) карэспандэнт «ВВ» сустрэліся з дырэктарам Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці Таццянай Свістуновай.


– Таццяна Міхайлаўна, што на сённяшні дзень уяўляе ваша арганізацыя?

– Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці – установа, у якой захоўваюцца дакументы арганізацый, што дзейнічалі на тэрыторыі Віцебскай губерні, акругі і вобласці з 1917 года і па цяперашні час. На сённяшні дзень у нас сабрана больш за 1,3 млн адзінак (3-і ў Беларусі паказчык па аб'ёмах захоўвання). У зону архіва ўваходзяць Віцебск з раёнам, Бешанковіцкі, Гарадоцкі, Лёзненскі, Чашніцкі і Шумілінскі раёны. Астатнія рэгіёны вобласці ў кампетэнцыі зональных дзяржаўных архіваў у гарадах Глыбокае, Полацк і Орша.

– А чым канкрэтна займаецца дзярж­архіў?

– У нас ёсць некалькі аддзелаў. Напрыклад, камплектаванне забяспечвае наш аддзел фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду. Акрамя таго, ёсць аддзел навукова-тэхнічнай апрацоўкі. Ён прыводзіць у парадак дакументы 549 арганізацый і падрыхтоўвае іх да перадачы на пастаяннае захоўванне ў Дзяржаўны архіў. Такім чынам мы спрыяем папаўненню Нацыянальнага архіўнага фонду дакументамі сучаснага гістарычнага перыяду.

Ёсць аддзел забеспячэння захаванасці дакументаў, які наладжвае працу архіва­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­­

Зараз гэта 39 працоўных месцаў, 4 з якіх функцыянуюць у чытальных залах для карыстальнікаў.

Каталог з пэўнага часу ствараецца толькі ў электронным варыянце. І каталог на папяровым носьбіце пераводзіцца ў электронны варыянт. Улік дакументаў таксама ажыццяўляецца ў аўтаматызаваным рэжыме. Сёння мы яшчэ не адышлі ад папяровых дакументаў, і пакуль гэта нават не бліжэйшая перспектыва, але такая праца ажыццяўляецца. Запыты грамадзян і арганізацый, якія паступаюць, улік вядуцца таксама ў аўтаматызаваным рэжыме.

У рэспубліцы існуе Дзяржаўны фондавы каталог, штогод ён папаўняецца інфармацыяй аб зноў паступіўшых дакументах ва ўсе дзяржаўныя архівы краіны, у тым ліку наш. На сённяшні дзень у сусветнай павуціне маецца поўная інфармацыя аб складзе дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Яшчэ ў нас назапашваецца інфармацыя аб дакументах, якія захоўваюцца ў архіве. Гэта так званая сістэма вольнага доступу. Туды ўводзяцца даныя аб загалоўках спраў, якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве. Пакуль ідзе напаўненне гэтага праграмнага модуля, а ў перспектыве яго інфармацыя будзе выстаўлена ў інтэрнэце.

«Працягу жыцця» спрыяе алічбоўка дакументаў. Яна праводзіцца ў спецыялізаванай лабараторыі ў Гомелі. Хуткімі тэмпамі ісці ў гэтым напрамку мы пакуль не можам, таму алічбоўваюцца ў першую чаргу асабліва каштоўныя экзэмпляры. Забяспечана магчымасць працы ў чытальных залах з дадзенай катэгорыяй дакументаў.

– Карыстанне чытальнай залай – платная паслуга?

– Не. Чалавек прыходзіць у архіў з пашпартам і тэмай, якую ён хацеў бы вывучыць на падставе нашых дакументаў, піша заяву, знаёміцца з правіламі і можа працаваць. Іншая справа, што копія дакумента прадастаўляецца на платнай аснове.

– Вы вядзеце і актыўную выставачны дзейнасць.

– На падставе дакументаў архіва штогод рыхтуецца 5 — 8 выстаў. Найбольш шматграннымі і даступнымі з'яўляюцца сумесныя праекты, якія акумулююць крыніцазнаўчую базу, інтэлектуальныя сілы і фінансавыя сродкі ўсіх удзельнікаў. У ліку нашых партнёраў – Нацыянальны

архіў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, абласны краязнаўчы музей, музей Марка Шагала, абласная бібліятэка імя Леніна і іншыя. Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці назапасіў вопыт падрыхтоўкі віртуальных выстаў. У нашым багажы экспазіцыі «Віцебшчына вызваленая», «Вясна 1945 года», «Калі заўтра вайна…».

– З якім настроем сустракаеце прафесійнае свята?

– У нас вельмі мэтанакіраваныя супрацоўнікі. Аднак калектыў не толькі разам працуе, але і адпачывае, адзначае ўрачыстасці. Напярэдадні прафесійнага свята па ўсталяванай традыцыі мы ездзім на экскурсійныя паездкі. Сёлета гэта быў выдатны рыцарскі фест у Мсціславе.

А яшчэ мы спадзяемся, што 2017 год стане стартавым для рэканструкцыі перададзенага нам будынка былой фабрыкі мастацкіх вырабаў на вул. Грыбаедзіна, 18. Гэта дазволіць разгрузіць архівасховішчы. Праектна-каштарысная дакументацыя ўжо складзена. Галоўнае, што ёсць разуменне абласных улад важнасці вырашэння дадзенага пытання.

Алесь Бынькоў. Фота Антона СТЭПАНІШЧАВА. «Віцебскія весці».