Які прафесіі найбольш запатрабаваныя ў Віцебску?

Какие профессии наиболее востребованы в Витебске?

На Віцебшчыне патрэбнасць у кваліфікаваных спецыялістах за паўтара года павялічылася з 21% да 38,3%. Пра гэта на калегіі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама паведаміла намеснік старшыні камітэта – начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Ірына Мацвеева.

Найбольш запатрабаванымі прафесіямі ў цяперашні час з'яўляюцца: швачка, кіроўца аўтамабіля, повар, цырульнік, прадавец, слесар розных профіляў, электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання. Сярод спецыялістаў і служачых пастаянным попытам карыстаюцца бухгалтары, інжынеры, медыцынскія сёстры, урачы, у сельскай мясцовасці – трактарысты, аператары машыннага даення, жывёлаводы, ветурачы.

За год колькасць вакансій, заяўленых наймальнікамі, зменшылася ў 2 разы – з 5380 да 2446 рабочых месцаў, а колькасць беспрацоўных, якія стаяць на ўліку, у 2 разы павялічылася і на 1 ліпеня склала 7121 чалавек.

– Многіх доўга непрацуючых Дэкрэт Прэзідэнта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» паспрыяў працаўладкаванню. Такіх сёння 23% ад агульнай колькасці зарэгістраваных беспрацоўных, што на 20% больш у параўнанні з мінулым годам, – адзначыла Ірына Віктараўна.

Узровень беспрацоўя на 1 ліпеня склаў 1,3% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (на 01.06.2014 і на 01.01.2015 – 0,7%).

Тым не менш за 2015 год на пастаянную працу працаўладкавана 7,9 тыс. беспрацоўных, для 969 чалавек арганізавана навучанне, 157 грамадзянам дапамаглі пачаць прадпрымальніцкую дзейнасць, 34 сем'і пераселены на новае месца жыхарства і працы.

Каб не дапусціць далейшага росту ўзроўню беспрацоўя, супрацоўнікі службы занятасці павінны арганізаваць папярэднюю даведачна-інфармацыйную і кансультацыйную дапамогу грамадзянам, заключыла Ірына Мацвеева.

Алена Алімава, "Віцебскія весці"