Якія прафілактычныя меры прымаюцца ў грамадскім транспарце Віцебска для мінімізацыі распаўсюджвання COVID-19
– У абласным цэнтры штодня на лінію выходзіць 69 тралейбусаў. Кожная рухомая адзінка падвяргаецца санітарнай апрацоўцы, якая ўключае мыццё машыны звонку, вільготную ўборку салона, а таксама аэразольную апрацоўку з прымяненнем дэзінфікуючага сродку, у нашым выпадку – хуткарастваральныя хлорныя таблеткі. Набываем іх у сухім выглядзе, а затым разводзім у патрэбнай канцэнтрацыі з вадой, – растлумачыў Дзмітрый Аляксандравіч. – Пасля апрацоўкі кожны транспартны сродак дамываецца ўручную з дапамогай апарата высокага ціску.
За дэзінфекцыю машын адказваюць 8 спецыяльна праінструктаваных работнікаў, якія ў поўнай меры забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны. Працуюць яны пакаленна. Кожны тралейбус, які прыбывае пасля начной змены, таксама падвяргаецца апрацоўцы. Калі тэхніка за дзень выходзіць на лінію двойчы, адпаведна, два разы праходзіць поўную апрацоўку дэзсродкамі, што дазваляе забяспечыць антыбактэрыяльную абарону пасажыраў у салоне.
Нагадаем, з 12 лістапада ў Віцебску ўвялі масачны рэжым. Комплексны план мерапрыемстваў па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19, у перыяд уздыму захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі дапоўнены пунктам, згодна з якім неабходна выкарыстоўваць маскі на наступных аб'ектах арганізацый усіх форм уласнасці: крамы, гандлёвыя цэнтры, аптэкі, установы аховы здароўя, грамадскі транспарт, у тым ліку маршрутныя таксі.