Якое пакаранне пагражае за экстрэмізм?
Экстрэмізм (экстрэмісцкая дзейнасць) — гэта дзейнасць па планаванні, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку шляхам:
гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь;
захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам;
стварэння экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзелу ў экстрэмісцкім фарміраванні;
садзейнічання ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці, праходжання навучання або іншай падрыхтоўкі для удзелу ў такой дзейнасці;
распаўсюджвання ў гэтых мэтах загадзя ілжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным або міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь;
абразы ў гэтых мэтах прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання;
стварэння ў гэтых мэтах незаконнага ўзброенага фарміравання;
ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці;
распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, палітычнай або ідэалагічнай варожасці, варожасці або розні ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы, у тым ліку здзяйснення ў названых мэтах супрацьпраўных дзеянняў супраць грамадскага парадку і грамадскай маралі, парадку кіравання, жыцця і здароўя, асабістай свабоды, гонару і годнасці асобы, маёмасці;
арганізацыі і ажыццяўлення масавых беспарадкаў, актаў вандалізму, звязаных з пашкоджаннем або знішчэннем маёмасці, захопу будынкаў і збудаванняў, іншых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўнага ўдзелу ў іхпа матывах расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, палітычнай або ідэалагічнай варожасці, варожасці або розні ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы;
здзяйснення ў гэтых мэтах незаконных дзеянняў у дачыненні да зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў;
прапаганды выключнасці, перавагі або непаўнавартаснасці грамадзян па прыкмеце іх сацыяльнай, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або моўнай прыналежнасці;
распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна вырабу, выданню, захоўванню або перавозкі такіх матэрыялаў у мэтах распаўсюджвання;
рэабілітацыі нацызму, прапаганды або публічнага дэманстравання, вырабу, распаўсюджвання нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, а роўна захоўвання або набыцця такой сімволікі або атрыбутыкі ў мэтах распаўсюджвання;
перашкоды законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, у тым ліку Цэнтральнай выбарчай камісіі, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата, а таксама законнай дзейнасці службовых асоб гэтых органаў, камісій, здзейсненага з прымяненнем гвалту, пагрозы яго прымянення, падману, подкупу, а роўна прымянення гвалту альбо пагрозы гвалтам у дачыненні да блізкіх названых службовых асоб у мэтах перашкоды іх законнай дзейнасці або прымусу да змены характару такой дзейнасці альбо з помсты за выкананне імі службовых абавязкаў;
фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці;
публічных заклікаў да арганізацыі або правядзення ў гэтых мэтах незаконных сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі або пікетавання з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, альбо уцягвання асоб ва ўдзел у такіх масавых мерапрыемствах шляхам гвалту, пагрозы прымянення гвалту, падману або выплаты ўзнагароджання, альбо іншай арганізацыі або правядзення такіх масавых мерапрыемстваў, калі іх правядзенне пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання аднаму або некалькім асобам або прычыненне шкоды ў буйным памеры;
публічных заклікаў дадзеянняў, пазначаных у абзацах другім – семнаццатым гэтай часткі, а таксама публічнага апраўдання такіх дзеянняў.
Аказанне садзейнічання або удзел у дзейнасці экстрэмісцкіх фарміраванняў забаронены ў любым выглядзе.
У Рэспубліцы Беларусь устаноўлена адміністрацыйная адказнасць (19.11 КоАП Рэспублікі Беларусь) за распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць. Па названым артыкуле прыцягваюцца асобы, якія распаўсюджваюць у сетцы інтэрнэт інфармацыю з тэлеграм-каналаў і іншых крыніц, прызнаных экстрэмісцкімі, альбо захоўваюць названую інфармацыю з мэтай яе распаўсюджвання.
Напрыклад, у тым выпадку, калі грамадзянін перадае нейкую інфармацыю для размяшчэння яе на экстрэмісцкім канале, ён фактычна ўдзельнічае ў вырабе экстрэмісцкай прадукцыі, бо ўся інфармацыя, размешчаная на канале, прызнаным экстрэмісцкім, таксама з'яўляецца экстрэмісцкай.
Актуальная версія Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі (http://mininform.gov.by/documents/respublikanskiy-spisok-ekstremistskikh-materialov/).
У адпаведнасці з санкцыяй названага артыкула на фізічную асобу могуць накладацца штраф у памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, грамадскія работы, альбо адміністрацыйны арышт да 15 сутак, пры гэтым з абавязковай канфіскацыяй прадмета дадзенага адміністрацыйнага правапарушэння. Таксама дадаткова можа прымяняцца канфіскацыя прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння.
Памятайце, што інфармацыя – асноўны інструмент маніпуляцыі. Кожнаму карыстальніку інтэрнэт неабходна быць асцярожным і крытычна ацэньваць інфармацыю, якую ён распаўсюджвае.
У залежнасці ад цяжкасці злачынства, за экстрэмісцкія дзеянні прадугледжана крымінальная адказнасць.
Так, за стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо кіраўніцтва такім фарміраваннем прадугледжананаказанне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў, тыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна альбо службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, будуць карацца абмежаваннем волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад шасці да дзесяці гадоў.
Калі асоба ўваходзіць у склад экстрэмісцкага фарміравання з мэтай здзяйснення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзельнічае ў экстрэмісцкім фарміраванні) яго чакае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў са штрафам або без штрафу (арт.361-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
За фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання – прадастаўленне або збор грашовых сродкаў, каштоўных папер або іншай маёмасці – наступіць арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў і пазбаўленне волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў са штрафам (арт.361-2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Рэспубліка Беларусь, як дзяржава, зацікаўлена ў захаванні міру, стабільнасці ў грамадстве і бяспекі сваіх грамадзян. Супрацоўнікі праваахоўных органаў маюць магчымасць аператыўна і якасна рэагаваць на выклікі і пагрозы дэструктыўна настроеных грамадзян. Таму важна, каб кожны чалавек усведамляў наступствы сваіх дзеянняў.