Калінінградская і Віцебская вобласці зацікаўлены ў кааперацыі ў машынабудаванні і ўзаемным тавараабароце

Калининградская и Витебская области заинтересованы в кооперации в машиностроении и взаимном товарообороте
Павелічэнне ўзаемнага таваразвароту харчавання і прамысловай прадукцыі, кааперацыя ў машынабудаўнічай сферы і стварэнне пастаянна дзеючых пляцовак для эканамічнага ўзаемадзеяння – такія папярэднія вынікі бізнес-місіі Віцебшчыны ў Калінінградскую вобласць, якая адбылася на пачатку бягучага тыдня.

Па словах старшыні Віцебскага абласнога саюза наймальнікаў Уладзіміра Туравінава, які выступіў арганізатарам паездкі, у склад дэлегацыі на чале з першым намеснікам старшыні аблвыканкама Алегам Мацкевічам увайшлі кіраўнікі больш як дзясятка прадпрыемстваў вобласці.

Актыўнасць праявілі тыя кампаніі, якія ўжо знаёмыя з расійскім анклавам і зацікаўлены ў пашырэнні прысутнасці там і кааперацыі з мясцовымі партнёрамі. Прычым, як паказалі перамовы ва ўрадзе Калінінградскай вобласці, кантактна-кааперацыйная біржа і наведванне шэрагу прадпрыемстваў, мясцовы бізнес гатовы адказваць узаемнасцю.

Так, Аршанскі мясакансервавы камбінат і кандытарская фабрыка «Віцьба» падпісалі кантракты на пастаўку прадукцыі ў прыморскі рэгіён.

Машынабудаўнічая кампанія «Віцебскія пад'ёмнікі» зрабіла крок наперад у прапрацоўцы пытання аб арганізацыі сумеснай дзейнасці з ЗАТ «Аўтатор», якое з'яўляецца адным з найбуйнейшых расійскіх вытворцаў кантрактнай тэхнікі міжнародных брэндаў.

Высока ацанілі мясцовыя кампаніі прадукцыю Аршанскага льнокамбіната, «Віцебскхлебпрама». Ёсць тэмы для супрацоўніцтва з калінінградскімі партнёрамі ў Обальскага керамічнага завода, УП «Палімерканструкцыя».

Перамовы па гэтых і іншых напрамках будуць працягнуты на інвестыцыйным форуме ў Калінінградзе, а таксама падчас аналагічных бізнес-мерапрыемстваў у Віцебску, якія пройдуць у маі і ліпені. Акрамя таго, беларуская дэлегацыя запрасіла калінінградскіх прадпрымальнікаў прэзентаваць прадукцыю падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

"Віцебскія весці".

Садзейнічанне пашырэнню супрацоўніцтва паміж бізнесамі двух рэгіёнаў будуць аказваць на пастаяннай аснове Віцебскі абласны саюз наймальнікаў і Фонд падтрымкі прадпрымальнікаў Калінінградскай вобласці, а таксама рэгіянальнае аддзяленне Саюза машынабудаўнікоў Расіі.

Гэта прадугледжваюць дагаворы аб супрацоўніцтве, падпісаныя арганізацыямі ў ходзе візіту. Фактычна дзелавыя саюзы двух рэгіёнаў стануць пляцоўкамі для арганізацыі і ўмацавання дыялогу прадпрымальніцтва Віцебшчыны і самага заходняга рэгіёну Расіі.