Канал пастаўкі псіхатропных рэчываў перакрыты ў Віцебску

31 снежня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Віцебску спынены канал пастаўкі псіхатропных рэчываў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Чыгуначным РАУС Віцебска. У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі 27-гадовага мясцовага жыхара, які прыбыў на цягніку з Санкт-Пецярбурга, у якога было выяўлена 42,6 грама метамфетаміну. Партыю наркотыкаў, ацэначную ў Br8 млн, мужчына планаваў збыць у навагоднія святы моладзі ва ўстановах забаўляльнага тыпу горада, а таксама распаўсюдзіць сярод сваіх знаёмых, якія пакутуюць на наркатычную залежнасць. За незаконнае захоўванне псіхатропнага рэчыва ў асабліва буйным памеры з мэтай збыту ў дачыненні да жыхара Віцебска, які ўжо меў праблемы з законам, узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт. 328 КК Беларусі, якая прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі. -0-