Каравай дружбы, пленэр юных мастакоў, конкурс прыгажосці. У Докшыцах адсвяткавалі «Фестываль двух рэк»

Каравай дружбы, пленэр юных художников, конкурс красоты. В Докшицах отпраздновали «Фестиваль двух рек»
Бярэзіна і Вілія, што бяруць свой пачатак на тэрыторыі раёна, звязваюць 14 рэгіёнаў пяці абласцей краіны. Фестываль закліканы умацаваць творчыя сувязі паміж імі, аб'яднаць на адной сцэне таленавітых, ініцыятыўных людзей, якія жывуць уздоўж берагоў Бярэзіны і Віліі. Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў назваў яго яскравым сведчаннем таго, як шмат робяць кіраўніцтва раёна і жыхары краю для развіцця мастацтва, турызму і адпачынку.



Адкрыў чараду святочных урачыстасцей конкурс прыгажосці і грацыі «Лэдзі Фестываль». Прэтэндэнткі, якія прадстаўлялі працоўныя калектывы прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада і раёна, былі сярод іх і шматдзетныя маці. З лёгкасцю яны дэфілявалі ў элегантных уборах, адказвалі на каверзныя пытанні членаў журы. Кожнай прыгажуні быў прысвоены свой тытул, а галоўная ўзнагарода дасталася юнай Анастасіі Сцефаньян.


На выставе-прэзентацыі дасягненняў рэгіёна была прадстаўлена запатрабаваная прадукцыя мясцовых прадпрыемстваў.

Гаспадары шматлікіх падворкаў запрашалі апрабаваць стравы, прыгатаваныя па старадаўніх рэцэптах, пазнаёміцца з працамі мясцовых майстроў. У межах акцыі «Падары падарунак гораду» жыхары сяла склалі вялікі каравай дружбы. Яго асаблівасць — свая ў кожнага сельсавета начынка: яблыкі, чарніцы, сыр.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка запрасіў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла КНР у Беларусі Цуй Цыміна апрабаваць стравы нацыянальнай кухні, прыгатаваныя майстрыцамі народнага клуба нацыянальнай кухні і гульні «Шчадроўка».

У межах фестывалю гараджане адзначылі 609-годдзе Докшыц. Гучалі віншаванні і цёплыя пажаданні адрас старажылаў, самых маленькіх жыхароў, працоўных дынастый, юбіляраў, маладых сем'яў.

—

Год за годам жыхары горада і вёскі пішуць летапіс роднага краю, кожны, — падкрэсліў старшыня райвыканкама Алег Пінчук. —  Неацэнную дапамогу і падтрымку ў вырашэнні важных пытанняў аказваюць кіраўніцтва вобласці і асабіста старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, а таксама наш дэпутат у парламенце рэспублікі Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка. Жадаю «Фестывалю двух рэк» працвітання і доўгіх гадоў жыцця.

Цуй Цымін не стрымліваў захаплення і стараўся заспетраць усё самае цікавае на мабільны тэлефон.

— Рад, што мне пашчасціла пабываць на фестывалі ў Докшыцах, — падзякаваў ён. — Цудоўны горад, дзіўна таварыскія, гасцінныя людзі. Вельмі ўсё спадабалася. На мой погляд, творчасць з'яўляецца важным звяном, што ўмацоўвае дружбу народаў, міжрэгіянальныя сувязі і дзелавое супрацоўніцтва жыхароў розных краін.

А Уладзімір Андрэйчанка са сцэны пажадаў, каб форум як мага хутчэй стаў міжнародным.

Таксама прайшлі конкурсы «Кірмаш сямейных талентаў» і «Бярэзінскія напевы», пленэр юных мастакоў «Я малюю фестываль», спаборніцтва дыджэяў, фотавыстава «Лебядзіны край» і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў. Заключным акордам прагучала дыскатэка пад адкрытым небам на беразе ракі.


Меркаванне:

«Сямейная тэматыка — важная адметная рыса «Фестывалю двух рэк». У чарадзе форумаў, што праводзяцца на Віцебшчыне, ён упэўнена зможа заняць ганаровае месца. Гэта невычэрпны паток, у які з кожным годам будуць улівацца новыя ручаінкі народнай творчасці Беларусі і замежных дзяржаў», — адзначыў міністр культуры Барыс Святлоў.

Дыяна Берніковіч, фота аўтара. «Віцебскія вясці».