Карпенка: у працэсе збору подпісаў скаргаў у ЦВК не паступала
"У ЦВК скаргі альбо звароты з гэтай нагоды не паступалі. Збор подпісаў працягнецца да 6 снежня ўключна, - расказаў Ігар Карпенка. - Пасля таго, як будуць пададзены ўсе падпісныя лісты, пачнецца іх праверка ў адпаведнасці з заканадаўствам. Пасля гэтага камісіі на сваіх пасяджэннях зацвердзяць вынікі гэтых праверак, складзуць адпаведныя пратаколы па колькасці подпісаў у разрэзе абласцей і горада Мінска. На падставе чаго ЦВК прыме рашэнне, аб якой колькасці подпісаў можа ісці размова пры рэгістрацыі кожнага прэтэндэнта, хто падасць дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Папярэдне магу сказаць, мы плануем на 23 снежня пасяджэнне ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь".
З 1 студзеня пачнецца агітацыя.
"Выбарчая кампанія ідзе ў адпаведнасці з зацверджаным каляндарным планам", - дапоўніў Ігар Карпенка.
Выбары Прэзідэнта Беларусі прызначаны на 26 студзеня 2025 года.